Перайсці да зместу

Шамбала (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ша́мбала — міфічная краіна, схаваная ў Гімалаях.

Упершыню згадваецца ў будысцкім тэксце Калачакра (XI ст.)[1], згодна з якім, калі наступіць Канец Света, Шамбала стане апошняй цытадэллю сапраўднай Дхармы ў вайне з ордамі варвараў. Шамбала згадваецца ў тэкстах старадаўняй культуры заходняга Тыбету Жан Жун. Таксама падобная краіна з'яўляецца ў рэлігійных тэкстах дабудыйскага рэлігійнага вучэння Тыбету Бон[2].


Згодна з ірана-тыбецкай картаграфічнай традыцыяй, пад паняццем Шамбала маецца на ўвазе эпоха панавання Сірыі. Сірыя па персідску называецца Шам, а слова «бала» азначае «верх», «уверх». Такім чынам, Шамбала перакладаецца як «панаванне Сірыі», што і адпавядала рэчаіснасці ў перыяд III-II стст. да н.э.[3]

З Шамбалай звязана велізарная колькасць міфаў, што асабліва тычыцца інда-тыбецкай гістарычнай традыцыі. Напрыклад, Шамбала можа ўспрымацца як стан душы, злучэнне чалавека з Богам. Гэта значыць знайсці Шамбалу азначае дасягнуць прасвятлення.

Зноскі

  1. ↑ The Tantra by Victor M. Fic, Abhinav Publications, 2003, p.49.
  2. ↑ The Bon Religion of Tibet by Per Kavǣrne, Shambhala, 1996
  3. ↑ Л.Н. Гумилёв, Б. И. Кузнецов. «Две традиции древнетибетской картографии» (Ландшафт и этнос. VIII)