Шарлот Ліндмарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарлот Ліндмарк
Дата нараджэння 1819[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1858[1]
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, балерына

Шарлот Ліндмарк (шведск.: Charlotte Lindmark, 18 кастрычніка 1819, Стакгольм, Швецыя — 2 красавіка 1858, там жа) — шведская балерына і тэатральная актрыса. Была членам Каралеўскага балета Швецыі ў 1834—1839 гадах і працавала ў якасці сцэнічнай актрысы сцэны ў Каралеўскім драматычным тэатры ў 1842—1845 гадах і ў Малым тэатры (шведск.: Mindre teatern) у Стакгольме ў 1845—1858 гадах. Ліндмарк карысталася вялікай папулярнасцю і была адной з самых вядомых акторак Швецыі ў сярэдзіне XIX стагоддзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарлот Ліндмарк была дачкой беднага мадыста. Дэбютавала на сцэне Дзіцячага тэатра Андэрса Селіндэра.

У 1829 годзе стала студэнткай Каралеўскага шведскага балета, а ў 1834 годзе — балерынай. Ліндмарк была папулярнай і таленавітай балерынай, але пакутавала падаграй да такой ступені, што ў 1839 годзе была вымушана пакінуць балет. Яна дэбютавала ў якасці актрысы ў Каралеўскім драматычным тэатры, і лічылася, што яна здолела прадэманстраваць свой талент, але не апраўдала чаканняў публікі.

З 1845 года і да самай сваёй смерці Шарлот працавала актрысай у Малым тэатры  (англ.) (шведск.: Mindre teatern) у Стакгольме, больш наведваемым шырокай публікай, чым Каралеўскі тэатр, і дзе яна карысталася вялікай і шырокай папулярнасцю як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў.

Сярод яе найбольш вядомых роляў — загалоўныя ролі ў «Каралеве Крысціне» (шведск.: Drottning Kristina) Жанеты Гранберг і «Narcisse Rameau», пра апошнюю яе ролю гаварылася, што «Ліндмарк памірае як багіня».[2]

Аднак Шарлот Ліндмарк сур’ёзна пакутавала ад пагаршэння здароўя, якое адбывалася паралельна з яе сцэнічным поспехам, але ўсё ж працягвала ўпарта працаваць, нягледзячы на тое, што яе дзейнасць спрыяла развіццю яе хваробы.

Шарлот Ліндмарк памерла ад «боляў у грудзях» на вяршыні сваёй вельмі паспяховай кар’еры ў 1858 годзе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.
  2. Nordin Hennel, Ingeborg (1997). Mod och försakelse: livs- och yrkesbetingelser för Konglig Theaterns skådespelerskor 1813—1863. Stockholm: Gidlund. Libris 8376826. ISBN 91-7844-256-7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]