Шарышскі Град

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Разваліны Шарышскага Граду
Zaros Superioris Hungariae Civitas.jpg

Шарышскі Град (славацк.: Šarišský hrad), адзін з найважнейшых у мінулым замкаў Славакіі, былы цэнтр Шарыша, цяпер у развалінах.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

На ўзгорку над Велькім Шарышам: 49°03′17″ пн. ш. 21°10′40″ у. д. / 49.054722° пн. ш. 21.177778° у. д. (G) (O) (Я)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак пачаў будавацца ў XIII стагоддзі для абароны гандлёвага шляху ўздоўж Торысы, упершыню згадваецца ў летапісу ў 1245 годзе як "Шаруш". Быў афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў, калі тыя наведвалі Шарыш, а таксама рэзідэнцыяй камітата. Напачатку XIV стагоддзя замак патрапіў у рукі праціўнікаў караля Карла Роберта сем'і Омадэй. У 1312 годзе войска Карла Роберта паразіла мяцежнікаў і замак стаў ізноў каралеўскім. З 1405 кароль падарыў замак сям'і Перэньі. У 1526 годзе Перэньі паўсталі супраць караля, у 1536 яны акупавалі Кошыцэ, але каралеўскія войскі іх разбілі і ўзялі аблогай замак. Замак ізноў стаў каралеўскім. Габсбургі ўзмацнілі фартыфікацыю замка. У 1660 у замку падарваўся арсенал, а ў 1687 замак згарэў. З той пары замак быў закінуты. У наш час замак з'яўляецца аблюбаваным турыстычным маршрутам. З яго вежы адкрываецца від на наваколлі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]