Шашцін-Стражэ
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шашцін-Стражэ (славацк.: Šaštín-Stráže; ням.: Schoßberg-Strascha; венг.: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі.
Першапачаткова ўяўляў сабой дзве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ з’яўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славакіі, атрымаўшы статус горада толькі 1 верасня 2001 года.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размяшчаецца на поўначы Загор’я за 18 км ад Сеніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзве часткі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны горад узнік аб’яднаннем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая крэпасць Венгерскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненне да этнічнай групы секеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнай назвай «Шашцінске Стражэ» (славацк.: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.
Горад знакаміты сваёй базілікай Св. Марыі, якая з’яўляецца месцам паломніцтва хрысціянскіх вернікаў.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44 % — славакі, 2,06 % — цыгане і 1,50 % — чэхі[1].
Рэлігійны склад: 88,45 % — рыма-каталікі, 7,31 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,34 % — лютэране[1].
Зноскі
- ↑ а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (25 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шашцін-Стражэ
- Афіцыйны сайт
- Неафіцыйны сайт Архівавана 25 верасня 2007.