Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў
Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў узб.: Shavkat Miromonovich Mirziyoyev, узб.: Шавкат Миромонович Мирзиёев | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 14 снежня 2016 года (в. а. з 8 верасня па 14 снежня 2016 года) | |||
Папярэднік: | Іслам Карымаў Нігмаціла Юлдашаў | ||
| |||
з 12 снежня 2003 | |||
Прэзідэнт: | Іслам Карымаў; Нігмаціла Юлдашаў (в. а.); ён сам (в. а.) | ||
Папярэднік: | Уткір Султанаў | ||
Партыя: | |||
Адукацыя: | |||
Навуковая ступень: | кандыдат тэхнічных навук | ||
Дзейнасць: | палітык | ||
Веравызнанне: | іслам | ||
Нараджэнне: | 24 ліпеня 1957[1][2] (62 гады) | ||
Жонка: | Зіраатхон Хашымава[d] | ||
Сайт: | president.uz | ||
Узнагароды: | |||
Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў (узб.: Shavkat Miromonovich Mirziyoyev, нар. 24 ліпеня 1957, Джызакская вобласць, Узбекская ССР, СССР) — узбекскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан з 14 снежня 2016 года[3][4] (выконваў абавязкі прэзідэнта з 8 верасня 2016 года).
Прэм’ер-міністр Узбекістана і кіраўнік Комплексу па пытаннях сельскай і воднай гаспадаркі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі і спажывецкіх тавараў з 12 снежня 2003 года[5].
4 снежня 2016 года абраны Прэзідэнтам Узбекістана (выконваў абавязкі Прэзідэнта з 8 верасня 2016 года[6]).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У большасці крыніц пра яго жыццё сцвярджалася, што ён нарадзіўся ў Замінскім раёне Джызацкай вобласці Узбекістана, але яго бацькі былі з ваколіцы Істараўшана, вёскі Яхтан Ганчынскага раёна Таджыкскай ССР.
У 1981 годзе Мірзіяеў скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і меліярацыі (Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі (ТІІМСГ), атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З 1981 па 1992 год Мірзіяеў працаваў у ТІІСМГ — быў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, сакратаром камсамольскай арганізацыі, пазней — парторгам інстытута. У тым жа ВНУ Мірзіяеў атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук.
Да прызначэння прэм’ер-міністрам, з верасня 2001 па 2003 года быў губернатарам Самаркандскай вобласці, раней з 1996 па 1999 гады займаў аналагічны пост у Джызакскай вобласці.
Дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 1990 годзе Мірзіяеў быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Узбекістана, а ў 1994 годзе ён быў абраны і у новы сабор краіны (Вярхоўны Меджліс). У 1992 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Мірзаўлугбецкага раёна Ташкента.
У 1996 годзе Указам Прэзідэнта Узбекістана, Іслама Карымава Мірзіяеў, быў прызначаны панам Джызакскай вобласці Узбекістана. У 1999 годзе ён пераабіраўся ў Вярхоўны Меджліс другога склікання ад Джызакскай вобласці, і захоўваў мандат да 2004 года. У 2001 годзе Мірзіяеў стаў панам Самаркандскай вобласці Узбекістана. З 12 снежня 2003 года прэм’ер-міністр Узбекістана. У 2016 годзе на выбарах быў абраны Прэзідэнтам Узбекістана пасля смерці Іслама Карымава [7].
Зноскі
- ↑ Schawkat Mirsijojew // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schawkat Mirsijojew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Шавкат Мирзиёев стал президентом Узбекистана
- ↑ Мирзиеев принял присягу и вступил в должность президента Узбекистана (руск.) . РИА Новости (14 снежня 2016). Праверана 4 студзеня 2018.
- ↑ Персональный состав Кабинета министров
- ↑ В Узбекистане утвердили врио президента (руск.) . РИА Новости (8 верасня 2016). Праверана 4 студзеня 2018.
- ↑ Прэм’ер Узбекістана Мірзіяеў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты краіны
|
|