Перайсці да зместу

Шведская царква Святой Кацярыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква (кірха)
Царква Святой Кацярыны
Sankta Katarina kyrka
Шведская царква Святой Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу
Шведская царква Святой Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу
59°56′18″ пн. ш. 30°19′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Канфесія лютэранства
Епархія Саюз Евангелічна-Лютэранскіх Цэркваў Расіі
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль неараманскі
Першае згадванне 1632
Дата заснавання 1767
Будаўніцтва 18631865 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7802363000№ 7802363000
Стан дзейны
Сайт svenskaforeningen.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой Кацярыны (шведск.: Sankta Katarina kyrka, руск.: Церковь Святой Екатерины) — шведскамоўны лютэранскі прыход у Санкт-Пецярбургу, Расія. Заснаваны ў 1632 годзе ў горадзе Нюэне, на месцы якога па захопе гэтых мясцін рускімі быў заснаваны Санкт-Пецярбург. Такім чынам, гэта найстарэйшы прыход горада на Няве.

Сучасны будынак царквы, будаўніцтва якога было завершана ў 1865 годзе, быў спраектаваны архітэктарам Карлам Андэрсанам. Колькасць прыхажанаў дасягала ў XIX стагоддзі 7 000 чалавек, сярод якіх былі сем’і Нобель і Лідваль, ювелір Карл Фабержэ. Тут шлюбаваўся Густаў Манергейм. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква і яе пастары падпалі пад пераслед. У 1934 годзе ў будынку царквы размясцілася спартыўная школа. У 2005 годзе царква была вернута шведскай грамадзе Санкт-Пецярбурга.