Швелер
Выгляд
Шве́лер (ням.: Schweller) — металічная бэлька П-падобнага сячэння.
Стальныя швелеры атрымліваюць пераважна пракаткай загатоўкі, швелеры з тонкімі бакамі — згінаннем паласы, швелеры з каляровых металаў і сплаваў — прасаваннем з выцісканнем праз фасонную адтуліну. Выпускаюцца швелеры некалькіх дзясяткаў тыпа-памераў; адрозніваюцца па нумарах, якія паказваюць вышыню профілю ў сантыметрах (ад 5 да 40 см), з таўшчынёй сценкі 0,4—1,5 см.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швелер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).