Тлушчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарыкавая мадэль трыгліцэрыда. Чырвоны колер — кісларод, чорны — вуглярод, белы — вадарод.

Тлушчы, або трыгліцэрыды — прыродныя арганічныя злучэнні, поўныя складаныя эфіры гліцэрыны і аднаасноўных тлустых кіслот; уваходзяць у клас ліпідаў. У жывых арганізмах выконваюць структурную, энергетычную і інш. функцыі.

Разам з вугляводамі і бялкамі, тлушчы — адзін з галоўных кампанентаў харчавання. Вадкія тлушчы расліннага паходжання звычайна называюць алеямі. На аснове тлушчаў таксама вырабляюць антыфрыкцыйныя матэрыялы (напрыклад, салідол)[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 110. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]