Шнуркі
Выгляд

Шнуркі (ад ням.: Schnur[1]) — адрэзкі вяроўкі пэўнай даўжыні, якія прасоўваюць праз спецыяльныя адтуліны ў абутку і, якія служаць для ўтрымання яго на ступні. У развязаным стане шнуркі дазваляюць свабодна вымаць нагу з абутку. Пасля зацягвання і завязвання фіксуюць абутак на ступні чалавека.
Шнуркі набылі папулярнасць толькі ў XX стагоддзі. Да гэтага ў ходзе быў абутак без шнуркоў альбо з рознымі спражкамі або гузікамі ў якасці фіксуючых элементаў.
Сучаснай папулярнай альтэрнатывай шнуркам з'яўляецца зашпілька-ліштва.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.656
- Віды шнуровак абутку Архівавана 22 кастрычніка 2011.