Перайсці да зместу

Гузік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гузікі

Гузік (ад польск.: guzik[1]) — элемент вопраткі, які служыць для зашпільвання напрыклад паліто, швэдру, кашулі, нагавіц. Найчасцей мае выгляд кола, вырабляецца з пластыку, металу ці іншых матэрыялаў. Найбольш старажытныя вядомыя гузікі пачалі выкарыстоўвацца прадстаўнікамі Індскай цывілізацыі на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. э. Першапачаткова яны з'яўляліся ўпрыгожваннем.

Альтэрнатывай для гузікаў з'яўляюцца маланкі ці зашчэпкі (кнопкі).

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.408