Шон Хогі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шон Хогі
Партрэт
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 8 лістапада 1961(1961-11-08) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Charles Haughey[d]
Маці Maureen Haughey[d]
Альма-матар
Партыя

Шон Хогі (ірл.: Seán Haughey) (нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірландскі палітык партыі Фіяна Фол(польск.) бел., які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн з 2016 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хогі паходзіць з сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірландыі займалі яго дзед Шон Лемас(польск.) бел. і бацька Чарльз Хогі(польск.) бел.[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі і паліталогіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы(польск.) бел. ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол(польск.) бел.. У 1985–2003 гадах – гарадскі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадах – мэр горада[4].

У 1987 і 1989 гадах беспаспяхова балатаваўся ў Дойл Эрэн. У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сенат Эрэн(польск.) бел. прадстаўніком адміністрацыйнай калегіі[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парламента Ірландыі ў 1992 годзе, таксама паспяхова балатаваўся на выбарах 1997, 2002 і 2007 гадоў[1][5].

У 2006–2011 гадах займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністра ў Дэпартаменце адукацыі і навукі, у прыватнасці курыраваў пытанні навучання на працягу ўсяго жыцця і школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Хогі не быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскі гарадскі савет[5]. У 2016 і 2020 гадах зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн[1][5][6].

4 лютага 2021 года ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зняволеным[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Mr. Sean Haughey (англ.) . Ойрахтас. Праверана 19 студзеня 2020.
  2. Seán Haughey (англ.) . Фіяна Фол(польск.) бел.. Праверана 19 студзеня 2020.
  3. Seán Haughey TD (англ.) . Фіяна Фол(польск.) бел.. Праверана 19 студзеня 2020.
  4. 4,0 4,1 About (англ.) . seanhaughey.ie. Праверана 19 студзеня 2020.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Seán Haughey (англ.) . electionsireland.org. Праверана 19 студзеня 2020.
  6. Election 2020 (англ.) . RTÉ.ie(англ.) бел.. Праверана 10 лютага 2020.
  7. Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.) . Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.