Новы Час (газета)
«Новы Час» | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
Novy čas[1] |
Тып | газета |
Фармат | A3 |
|
|
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Колб Аксана Мікалаеўна |
Заснавана | 2002 |
Мова | беларуская і некалькі моў[d][1] |
Галоўны офіс |
![]() |
Тыраж | 3600 (люты 2021) |
ISSN | 2218-2144 |
Вэб-сайт | novychas.by |
«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны[2]. Выдаецца з сакавіка 2002 г. Наклад газеты складае 3600 асобнікаў (люты 2021).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы выпуск выдання выйшаў у сакавіку 2002 г. 7 сакавіка 2014 г. газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер[3]. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасня 2016 г.
22 сакавіка 2017 г. РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюджванне газеты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 г. газета з'явілася ў шапіках «Белсаюздрука» ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама з'явілася магчымасць афармлення падпіскі на газету праз каталог РУП «Белпошта»[4].
У 2018 г. газета апублікавала серыю артыкулаў Дзяніса Івашына «Хто і як павінен будаваць» (№ 24 (587) аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні 2018 г. уладальнік А. Ізраілевіч «Поедем поедим» падаў у суд на газету аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[5] і патрабаваў кампенсацыю ад «Новага часу» 40.000 BYN і 1.000 BYN ад Дзяніса Івашына. У верасні 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска, выслухаўшы ўсе довады за і супраць, адмовіў Ізраілевічу у задавальненні пазовы і пастанавіў пакрыць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[6].
Дзейнасць падчас пратэстаў у Беларусі. Рэпрэсіі з боку улад[правіць | правіць зыходнік]
1 лістапада 2020 г. падчас асвятлення «Маршу супраць тэрору» былі затрыманы тры фотакарэспандэнта газеты, сярод іх Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч. Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яне 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[7].
29 лістапада 2020 г. падчас асвятлення «Маршу суседзяў» была затрымана пазаштатны фотакарэспандэнт газеты Яна Трусіла. 30 лістапада суд Ленінскага раёна г. Мінска (суддзя — Юлія Шут) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[8].
14 студзеня 2021 г. стала вядома, што «Белсаюздрук(бел. (тар.)) бел.» разрывае дамову з рэдакцыяй газеты аб распаўсюджанні яе выдання ў сваіх кіёсках з лютага 2021 года, пасля чаго газета стане даступнай толькі праз падпісны індэкс «Белпошты»[9].
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Газета-штотыднёвік «Новы Час» з'яўляецца адным з нешматлікіх рэспубліканскіх выданняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газета актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы[10].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 г. газета атрымала прэмію імя Герда Буцэрыўса(руск.) бел. «Вольная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 еўра. Намінавалі газету на прэмію: міністр замежных спраў Германіі Гернот Эрлер(польск.) бел., Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН[11]. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце[12][13].
Галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ)[14][15].
Конкурс імя Аляксея Караля[правіць | правіць зыходнік]
Штогод (пачынаючы з 2017 года) выдавецтва «Новага Часу» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў праводзіцць конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля ў гонар галоўнага рэдактара газеты «Новы Час» (2010—2015). У ім прымаюць удзел маладыя журналісты ва ўзросце да 30 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай мове, раней не апублікаваныя.
Конкурсныя працы ацэньваюцца ў чатырох намінацыях:
- найлепшы грамадска-палітычны матэрыял;
- найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял;
- найлепшы культурна-гістарычны матэрыял;
- найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял.
Трох лаўрэатаў конкурсу вызначае рэдакцыя «Новага Часа». Трох пераможцаў вызначаюць чытачы шляхам галасавання на сайце выдавецтва. У намінацыі «лепшы літаратурна-крытычны матэрыял» пераможцу вызначае сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»[16][17].
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Сцяпанавіч Кароль (2010—2015).
- Аксана Мікалаеўна Колб (з 2015)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Новы Час (газета) на Вікісховішчы |
---|
- novychas.by — афіцыйны сайт газеты «Новы Час»
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2218-2144
- ↑ Dimiter Kenarov (2012-03-02). "Tongue Oppressor" (in en). Columbia Journalism Review(руск.) бел.. https://www.cjr.org/feature/tongue_oppressor.php?page=all&print=true. Retrieved on 2014-01-23.
- ↑ «Новы час» змяніў дызайн. Наша Ніва (11 сакаваіка 2014). Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ Коровенкова Т. "Белсоюзпечать" подписала договор на распространение газеты "Новы час". БелаПАН (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіа 2017. Праверана 8 красавіа 2017.
- ↑ Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах. Наша Ніва (8 кастрычніка 2018). Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 сентября. — С. 2.
- ↑ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (бел.) . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Фотакора «Новага Часу» Яну Трусіла асудзілі на 15 сутак (дапоўнена) (бел.) . Новы Час (30 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (руск.) . mediaiq.by. Брестская газета (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 19 студзеня 2021.
- ↑ Начался сбор подписей за включение еженедельника «Новы час» в государственную систему распространения прессы. Наша Ніва (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Preisträger 2009 (ням.) . ZEIT-Stiftung(фр.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013.
- ↑ "Новы час" уганараваны прэміяй. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт". Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Dawn Arteaga Belarus’ Pioneering Editor and Ugandan Human Rights Reporter Named 2008 Knight International Journalism Award Winners (англ.) . Міжнародны цэнтр для журналістаў(руск.) бел. (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Марина Рахлей Алексей Король: лучше не премии получать, а жить в свободной стране (руск.) . БелаПАН (4 ліпеня 2008). Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Новы Час (21 лютага 2019). Праверана 30 мая 2019.
- ↑ «Новы час» абвяшчае конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Беларуская асацыяцыя журналістаў (16 верасня 2016). Праверана 30 мая 2019.