Шоу Рэна і Сцімпі
Шоу Рэна і Сцімпі | |
---|---|
![]() | |
Тып | анімацыйны серыял[d] |
Жанр | камедыйны тэлесерыял[d] |
Стваральнік | John Kricfalusi[d], Jim Smith[d], Bob Camp[d] і Lynne Naylor[d] |
Студыя | Spümcø[d] і Nickelodeon Animation Studio[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Nickelodeon[d] |
IMDb | ID 0101178 |
Афіцыйны сайт |
Шоу Рэна і Сцімпі — амерыканскі анімацыйны серыял, створаны канадскім аніматарам Джонам Крысфалусі (вядомым як Джон К.). Серыял распавядае пра прыгоды двух антрапаморфных звяроў, сабакі Рэна і ката Сцімпі.
Спачатку серыял выходзіў у эфір на музычным канале MTV. Пазней быў пераведзены для паказу на дзіцячым кабельным канале Nickelodeon, дзе выходзіў у эфір у нядзелю раніцай да сярэдзіны 90-х гадоў, працягваючы пры гэтым паспяхова транслявацца на MTV. «Шоу Рэна і Сцімпі» зарабіла рэпутацыю серыяла з правакацыйным, дэструктыўным гумарам, выклікаючы шматлікія дыскусіі узроўнем гвалту і вобразнасцю жартаў, а таксама частым зваротам да тэмы туалетнага гумару (так, эпізод «Stimpy's First Fart» апавядае пра тое, як Сцімпі ўпершыню ў жыцці пусціў вецер і што адбывалася з выпушчаным на волю згусткам газу). У 1992 у Nickelodeon звольніў Крысфалусі і адхіліў студыю Spümcø ад вытворчасці серыяла, перадаручыўшы яго новаўтворанаму падраздзяленні Games Animation, якое займалася вытворчасцю шоу аж да яго закрыцця ў 1995 годзе.
Зноскі
- ↑ fernsehserien.de Праверана 8 чэрвеня 2020.