Перайсці да зместу

Штайр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Штайр
ням.: Steyr
48°03′ пн. ш. 14°25′ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Федэральная зямля Верхняя Аўстрыя
Бургамістр Дафід Форстэнлехнер
(СДПА)
Гісторыя і геаграфія
Плошча 26.56 км²
Вышыня цэнтра 310 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 39 094 чалавек (2005)
Афіцыйная мова нямецкая
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 07252
Паштовы індэкс 4400
Аўтамабільны код SR
Афіцыйны код 40 201

steyr.at (ням.)
Паказаць/схаваць карты
Штайр (Аўстрыя)
Штайр
Штайр

Штайр (ням.: Steyr) — старадаўні горад у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Горад размешчаны на беразе ракі Энс пры ўпадзенні ў яе невялікай рэчкі Штайр.

Бумерлхаўз у Штайры

У 1980 годзе Штайр адзначыў сваё тысячагоддзе. Да гэтай даты гістарычны цэнтр горада быў цалкам адрэстаўраваны, што зрабіла Штайр адным з найбольш добра захаваных старадаўніх гарадоў Аўстрыі. Сярод славутасцяў асабліва вылучаецца цэнтральная гарадская плошча Штадтплац з гатычным будынкам Бумерлхаўза, які знаходзіцца на ёё і лічыцца адным з сімвалаў Штайра. На ўзвышэнні ля сутокі рэк Штайр і Энс размешчаны бабенбергскі замак Ламберг і царква Св. Міхаэля.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарадамі-пабрацімамі Штайра з’яўляюцца:

Палітычная сітуацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бургамістр камуны — Дафід Форстэнлехнер (СДПА) па выніках выбараў 2003 гора.

Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.

  • СДПА займае 23 месцы.
  • АНП займае 6 месцаў.
  • АПС займае 3 месцы.
  • Зялёныя займаюць 3 месцы.
  • мясцовы спіс: 1 месца.