Аўстрыйская народная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўстрыйская народная партыя
Österreichische Volkspartei
Выява лагатыпа
Лідар Міхаэль Шпіндэлегер
Дата заснавання 17 красавіка 1945
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм і хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Junge Volkspartei[d]
Месцаў у Нацыянальным савеце 51 з 183
Месцаў у Федэральным савеце 28 з 62
Месцаў у Еўрапарламенце 6 з 19
Постаці члены партыі ў катэгорыі (0 чал.)
Сайт oevp.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстрыйская народная партыя (АНП) (ням.: Österreichische Volkspartei (ÖVP)), хрысціянска-дэмакратычная і кансерватыўная партыя ў Аўстрыі. Пераемнік Хрысціянска-сацыяльнай партыі канца 19 і пачатку 20 стагоддзя, яна падобная на Хрысціянска-дэмакратычную партыю Германіі па пытаннях ідэалогіі. Народная партыя была створана адразу ж пасля аднаўлення Федэратыўнай Рэспублікі Аўстрыі ў 1945 годзе, і з тых часоў разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі (СДПА) з'яўляецца адной з двух найбуйнейшых аўстрыйскіх палітычных партый.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйская народная партыя папулярныя ў асноўным сярод служачых, вялікага і малога бізнесу, уладальнікаў і фермераў. Увогуле, прыхільнікі Народнай партыі параўнальна адукаваныя і багатыя.

На дзяржаўным узроўні Народная партыя ўжо даўно пераважае ў сельскіх землях: Ніжняя Аўстрыя, Верхняя Аўстрыя, Зальцбург, Штырыя, Ціроль і Форарльберг. Яна менш папулярная ў Вене і ў тых землях, дзе каталіцтва не моцна распаўсюджанае: Бургенланд і Карынція.

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Класічная кансерватыўная партыя, выступае за захаванне традыцый і стабільнасць грамадскага парадку. Выступае за развіццё прыватнай ініцыятывы, якую лічыць асноўным рухавіком эканамічнага развіцця і росквіту. Прыхільнасць традыцыйным каталіцкім уяўленням аб маральнасці.

Эканамічны неолиберализм — скарачэнне грамадскага сектара, дэрэгуляванне эканомікі, скарачэнне сацыяльных праграм Падтрымка еўрапейскай інтэграцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Народная партыя была створана 17 красавіка 1945 года. 20 кастрычніка 1945 года на першых пасляваенных выбарах у парламент партыя атрымала 49,5 працэнта сапраўдных галасоў і 85 мандатаў, атрымаўшы абсалютную большасць. З 1945 па 1965 года партыя фарміравала кааліцыйны ўрад разам з Сацыялістычнай партыяй Аўстрыі. Кіраўнікамі ўрада былі прадстаўнікі АНП (Леапольд Фігль, Юліус Рааб, Альфонс Горбач, Іозеф Клаус). Ва ўсеагульных выбараў 6 сакавіка 1966 года Народная партыя атрымала 85 месцаў і, такім чынам, абсалютную большасць галасоў. Аднапартыйны ўрад узначаліў Іозеф Клаус.

На парламенцкіх выбарах 1 сакавіка 1970 года сацыял-дэмакраты атрымалі большасць галасоў і месцаў. АНП перайшла на 17 гадоў у апазіцыю.

На выбарах у парламент 1999 года АНП атрымала трэцяе месца. Другое месца нечакана атрымала правая Партыя свабоды. Аднак сацыял-дэмакраты, якія выйгралі выбары не змаглі сфарміраваць урад. Канцлерам стаў Вольфганг Шусэль, які сфарміраваў кааліцыю з Партыяй свабоды. На выбарах 24 лістапада 2002 года АНП атрымала 42,3 працэнтаў галасоў і стала самай моцнай партыяй. Пасля выбараў 2006 года АНП уваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, якую ачольваюць сацыял-дэмакраты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]