Шчаўе кучаравае
Шчаўе кучаравае | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rumex crispus L. | |||||||||||||||||
|
Шчаўе кучаравае[3] (Rumex crispus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Расце як пустазелле на лугах і ўскраінах палёў, па берагах рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Шчаўе кучаравае, шчавель конскі[4], конскі шчавель[5].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна.
Корань стрыжневы, доўгі; буры, на зломе жоўты.
Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см, пакрыта баразёнкамі, голае, чырванаватага колеру.
Лісце ланцэтнае, вострае, па краях кучаравае, даўжынёй 15-20 см. Ніжняе лісце тупое або злёгку сэрцападобнае.
Кветкі абодваполыя, дробныя, чырвонага ці зялёнага колеру, сабраны ў доўгую (да 60 см), вузкую, густую мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Плады — трохграневы арэшак, сціснуты паміж шырокімі долямі калякветніка.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Карані ўтрымліваюць антрагліказіды, хрызафанавую і брасідынавую кіслоты, дубільныя рэчывы (4-11 %), смолы, жалеза, шчаўева-кальцыевую соль[6], вітамін K.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Карані валодаюць звязальным, супрацьгліставымі, супрацьзапаленчым і ранагаючым дзеяннем.
Моцная каранёвая сістэма, лёгка рэгенерыруючая пры разразанні на часткі, робіць расліну пустазеллем, якое вельмі цяжка звесці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Щавелево-кальциевая соль в растениях // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 465. Rumex crispus L. — Щавель курчавый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 63. — ISBN 9-87317-128-9.