Перайсці да зместу

Шчорсаўскі абраз Святога Дзмітрыя Салунскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абраз Святога Дзмітрыя Салунскага — славуты абраз XIV ст., што знаходзіўся ў Дзмітрыеўскай царкве мястэчка Шчорсы, на абкладзе якога быў надпіс «Узяты ў Літву 1386 г.». У «Працах Маскоўскага археалагічнага таварыства» змешчаны здымак абраза, які класіфікуюць як «старажытнарускі» твор. Мяркуючы па здымку, абраз сапраўды блізкі да ўзораў XIV ст. Пра гэта сведчыць тып даспехаў у выглядзе тонкіх пласцінак, а таксама жорсткія абрысы форм[1]. На думку М. М. Памяранцава, шчорсаўкі абраз імкнуўся да помнікаў ноўгарадскага жывапісу XII ст.[2]

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  2. Высоцкая Надежда (Минск). Роль белорусской иконописи в развитии христианского исскуства // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 364 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). — ISBN 985-6638-35-6