Дзмітрыеўская царква (Шчорсы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
В. Шчорсы - Дзьмітрыеўская царква DSC07837.JPG
53°39′01,30″ пн. ш. 26°10′27,52″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Шчорсы
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Архітэктар Дж. Сака, Я. Габрыэль
Будаўніцтва 17701776 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000468шыфр 412Г000468
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Шчорсы, Навагрудскі раён. Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрыеўская царква, 1914

Пабудавана па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах І. Л. Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля ў 1770—76 гг. у цэнтры вёскі як уніяцкая царква. Пацярпела ад пажару ў 1930-я гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Брама

Аднанефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Апсіда і бакавыя памяшканні размешчаны ў асноўным аб'ёме. На галоўным фасадзе на чатырохступеньчатым стылабаце – чатыры масіўныя слупы, што ўтвараюць порцік, завершаны трохвугольным франтонам. Над ім – невысокая вежа-званіца на чацверыковай аснове (завяршэнне вежы не захавалася). Сцяна галоўнага фасада расчлянёна плоскімі лапаткамі, паміж якімі невялікія прамавугольныя аконныя праёмы. Бакавыя фасады двух'ярусныя, падзелены шырокім прафіляваным карнізам.

Дом старасты

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер зальны з цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі на папружных арках. Сцены дэкарыраваны падвойнымі пілястрамі карынфскага ордара. Меўся 5-ярусны іканастас на 16 абразоў, пабелены і пазалочаны. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера не захавалася.

Царква абнесена драўлянай агароджай з мураванымі слупамі і трохпралётнай брамай.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]