Шыман Забела (сын Міхала)
| Шыман Забела | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| Герб «Тапор і Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Адам Міхал Хмара | ||||||
| Пераемнік | Шыман Забела | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
не раней за 1714 |
||||||
| Смерць | 1793 | ||||||
| Род | Забелы | ||||||
| Бацька | Міхал Забела | ||||||
| Маці | Ганна Белазор | ||||||
| Жонка | няма | ||||||
| Дзеці | няма | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Званне | генерал-лейтэнант[1] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Шыман Забела (? — 1793) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскі, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант войск Вялікага Княства Літоўскага, кавалер ордэна Святога Станіслава.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]З роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі керсноўскага старосты і менскага ваяводзіча Даніэля Белазора герба «Вянява» і Еўфрасінні Білевіч герба «Магіла».
Ваенную кар'еру пачынаў капітанам у французскім войску, потым быў паслядоўна палкоўнікам артылерыі, генерал-маёрам і генерал-лейтэнантам войск Вялікага Княства Літоўскага. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1784 атрымаў менскае кашталянства пасля Адама Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысць свайго пляменніка, таксама Шымана.
Памёр у 1793 годзе бяздзетным.
Зноскі
- ↑ Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 64, 68. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
