Адам Хмара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Хмара
Герб «Крыўда»
Герб «Крыўда»
29-ы ваявода менскі
4 лютага 1784 — 1795
Папярэднік Юзаф Мікалай Радзівіл
30-ы кашталян менскі
10 сакавіка 1779 — 4 лютага 1784
Папярэднік Адам Міхал Ракіцкі
Пераемнік Шыман Забела
інстыгатар вялікі літоўскі
9 снежня 1765 — 10 сакавіка 1779
Папярэднік Андрэй Зянковіч[d]
Пераемнік Яўстах Юзаф Храпавіцкі[d]
падчашы менскі[d]
23 студзеня 1756 — 1761
Папярэднік Ігнацы Карніцкі[d]
лоўчы менскі[d]
7 чэрвеня 1752 — 23 студзеня 1756
Папярэднік Казімір Быкоўскі[d]
Пераемнік Ян Паўлікоўскі[d]
віцэ-інстыгатар літоўскі[d]
1760 — 9 снежня 1765
Папярэднік Аляксандр Вяжэвіч[d]
Пераемнік Антоні Бажэнцкі[d]

Нараджэнне 20 снежня 1720(1720-12-20)
Смерць 9 чэрвеня 1805(1805-06-09) (84 гады)
Род Хмары
Бацька Антоній Хмара
Маці Кацярына Вязевіч
Жонка Мар'яна Война-Аранская
Член у
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 снежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (17521760), віцэ-інстыгатар (17601765) і інстыгатар вялікі літоўскі (17651779), кашталян (17791784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады1783). Кавалер ордэнаў Св. Станіслава і Белага Арла, расійскіх ордэнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жонка А. Хмары Мар’яна. Невядомы мастак, XVIII ст.

Прадстаўнік незаможнага роду Хмараў герба «Крыўда», які зрабіў бліскучую кар’еру — ад нязначнай пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 17611782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1785).

У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасці яго падскарбія (17431752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Мінска.

Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыццём сваіх сялян. Надрукаваў працу для кіравання маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня.

У шлюбе з Мар’янай Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.

Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касцёле ў в. Дубрава.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 14 чэрвеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]