Шыпшынавы суп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Талерка шыпшынавага супу з мігдальным печывам
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
  • Шыпшына[d]
Шклянка з шыпшынавым супам

Шыпшынавы суп (шведск.: Nyponsoppa) — суп з шыпшыны,[1] папулярны далікатэс у Швецыі. Яго часта ставяць на стол у якасці напою або ў якасці дэсерту з малаком, вяршкамі або ванільным марожаным. Вельмі часта ядуць упрыкуску з маленькім мігдальным печывам. Калі ядуць на сняданак, то суп значна прасцейшы, у ім менш садавіны і ён больш вадкі.

Ягады збіраюць спелымі і чырвонымі, пасля першых замаразкаў восенню, затым старанна высушваюць,[2] зберагаючы пры гэтым вялікую колькасць вітаміну C.[3] Высушаныя плады шыпшыны можна набыць у шведскіх крамах прадуктаў харчавання на імпарт.

Акрамя таго, шыпшынавы суп звычайна ўжываюць пры прастудзе у сувязі з высокім утрыманнем вітаміну С.

Зноскі

  1. http://homecooking.about.com/od/fruitrecipes/r/blfruit8.htm Архівавана 19 жніўня 2009. Recipe for Rose hip soup.
  2. Swedish Recipes: Old and New (1955) (Page 6) American Daughters of Sweden(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 15 студзеня 2011.
  3. Giese, Paula. Native foods - rose hips (16 красавіка 1995). Праверана 8 жніўня 2008.