Дэсерт
Дэсерт (ад фр.: dessert з фр.: desservir — ачышчаць стол) — страва, якая падаецца пасля асноўнай і сама не з'яўляецца асноўнай, у канцы трапезы.
Дэсерт звычайна салодкі (напр., пірожнае або марожанае), але бывае і несалодкім з садавіны і/або арэхаў без цукру/мёду. У Кітаі сустракаюцца цукеркі з перцам і імбірам замест цукру, карэнныя амерыканцы да прыходу еўрапейцаў рабілі шакалад з перцам і спецыямі замест цукру. Дэсертам могуць быць піражкі, ікра, класічным французскім дэсертам лічыцца сыр. Не ўсе салодкія стравы з'яўляюцца дэсертамі, так у кітайскай кухні ёсць салодкія мясныя стравы (напр. свініна з ананасамі).
Такім чынам, дэсертам з'яўляецца выпечка: торты, печыва, вафлі, кексы, пірагі; розныя гатункі цукерак, пасціла, стравы з узбітых вяршкоў; салодкія фруктова-ягадныя сумесі (так званыя фруктовыя салаты); сокі, содавыя воды, узвары, кісялі; салодкія малочныя, шакаладныя і фруктова-ягадныя мусы, крэмы (напр. панакота), жэле; марозіва і вырабы з яго; чай, какава, кава, кава з марозівам (cafe' glace'); адмысловыя дэсертныя віны — т.б. усё тое, што можа падавацца на «трэцяе».
Паводле тэмпературы падачы дэсерты падзяляюцца на гарачыя і халодныя. Дэсерты падаюцца звычайна ў адмысловых дэсертных талерках. Дэсерты звычайна ядуць дэсертнай лыжкай — прамежкавай па памеры паміж супавай лыжкай і чайнай. Дэсертны стол таксама сервіруецца дэсертным нажом і дэсертным відэльцам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Фота і Відэа на Вікісховішчы |
- Десерт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.