Рэйка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рэйка з жолабам
Рэйкавы стык

Рэйка — сталёвы профіль адмысловай формы.

Часцей за ўсё рэйкі ўкладваюць на шпалах або іншых апорах, дзеля таго, каб атрымаць рэйкавы шлях, па якім перамяшчаецца рухомы састаў чыгуначнага транспарта, гарадскіх чыгунак, спецыялізаваныя саставы ў шахтах, кар'ерах, краны і г.д.

Рэйкі служаць для накіроўвання колаў пры іх руху, непасрэдна ўспрымаюць і пругка перадаюць ціск ад колаў на ніжэй ляжачыя элементы верхняй будовы пуці. На ўчастках з электрычнай цягай рэйкі служаць праваднікамі адваротнага сілавога току, а на ўчастках з аўтаблакіроўкай --праваднікамі сігнальнага току.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]