Шэдар
Выгляд
| Зорка | |
|---|---|
| Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
| Прамое ўзыходжанне | 00гадз 40мін 30.4405с |
| Схіленне | +56° 32′ 14.392″ |
| Адлегласць | 229±9 св. гадоў (70±3 пк) |
| Бачная зорная велічыня (V) | 2.24 |
| Сузор’е | Касіяпея |
| Астраметрыя | |
| Прамянёвая скорасць (Rv) | −3,8 км/c |
| Уласны рух (μ) |
RA: 50,36 mas у год Dec: −32,17 mas у год |
| Паралакс (π) | 14,27±0,57 mas |
| Абсалютная зорная велічыня (V) | −1,99 |
| Характарыстыкі | |
| Спектральны клас | K0IIIa |
| Паказчык колеру (B − V) | 1,17 |
| Паказчык колеру (U − B) | 1,13 |
| Пераменнасць | Мяркуецца |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 4–5[1] M☉ |
| Радыус | 37 R☉ |
| Узрост | 1–2×108[1] гадоў |
| Тэмпература | 4530 K |
| Свяцільнасць | 500 L☉ |
| Вярчэнне | 21 км/с |
Шэда́р (α Касіяпеі) — яркая зорка сузор'я Касіяпеі з бачнай зорнай велічынёй 2,24m. Назва зоркі запазычана ад арабскага слова صدر şadr — «грудзіна».
Шэдар — аранжавы гігант спектральнага класа K0 IIIa, зорка больш халодная, але ярчэйшая за Сонца. Баламетрычная свяцільнасць прыкладна ў 855 раз, а дыяметр у 42 разы больш, чым у Сонца. Адлегласць да зоркі каля 230 светлавых гадоў (70 парсекаў). Мяркуецца, што Шэдар з'яўляецца пераменнай зоркай, аднак з XIX стагоддзя варыяцый свяцільнасці не назіралася.
У папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Да планеты сістэмы зоркі Шэдар адпраўляюцца персанажы мастацкіх фільмаў «Масква — Касіяпея» і «Отракі ў Сусвеце».
- Кей Дач/Альтос, герой трылогіі З. Лук'яненкі «Лінія грёз», родам з другой планеты Шэдара.
- У расказе Аластера Рейнольдса "За разломам арла" фігуруе станцыя Саўмлакі на краю сектара Шэдар.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Professor James B. (Jim) Kaler. SHEDAR (Alpha Cassiopeiae). University of Illinois.