Эба Буш
Эба Буш | |
---|---|
шведск.: Ebba Busch | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Ebba Elisabeth Busch-Christensen |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 11 лютага 1987[1][2][3] (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | лютэранства |
Муж | Niklas Thor[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
![]() |
Эба Буш (швед. Ebba Busch; у 2013—2020 — Эба Буш Тур, Ebba Busch Thor, народжаная Эба-Элізабет Буш-Крыстэнсен, Ebba-Elisabeth Busch-Christensen, нар. 11 лютага 1987, Упсала) — шведская жанчына-палітык. З 25 красавіка 2015 г. — старшыня партыі Хрысціянскія дэмакраты.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эба Буш нарадзілася 11 лютага 1987 года ў прыгарадзе Упсалы. Яе дзяцінства прайшло ў мястэчку Гунста. Скончыла школу пры царкоўным аб’яднанні «Слова жыцця», пасля чаго атрымала ступень бакалаўра ў вышэйшай школе Катэдральскулан ў Упсале. Вывучала канфлікталогію ва Універсітэце Упсалы, а летам працавала маляром. Адначасова яна праходзіла практыку пад кіраўніцтвам Ларса Воліна, а падчас выбараў у парламент у Швецыі 2010 года працаваў PR-кансультантам у Стакгольме.
Буш Тур лічыць сябе адначасова шведкай і нарвежкай, бл яе бацька родам з Нарвегіі; таксама яна валодае падвойным грамадзянствам — Швецыі і Нарвегіі.
У 2013 выйшла замуж за футбаліста Нікласа Тура (нар. 1986), пасля гэтага яны з мужам карысталіся агульным прозвішчам Буш Тур. У 2019 годзе падалі на развод, у 2020 годзе развяліся. Дзеці: сын (нар. 2015), дачка (нар. 2017).
Зноскі
- ↑ Ebba Busch Thor // https://pantheon.world/profile/person/Ebba_Busch_Thor
- ↑ а б Busch-Christensen, Ebba-Elisabeth // Sveriges befolkning 1990 — Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 30 жніўня 2021.
- ↑ а б в Busch-Christensen, Ebba-Elisabeth // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 19 верасня 2022.
- ↑ Ebba Busch (KD) Праверана 23 сакавіка 2020.