Эвальд Вольні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эвальд Вольні
ням.: Ewald Wollny
Ewald Wollny.jpg
Дата нараджэння 1846[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1901[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера аграномія
Месца працы

Марцін Эвальд Вольні (20 сакавіка 1846, Берлін — 8 студзеня 1901, Мюнхен) — нямецкі аграном, глебазнавец, фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай аграноміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Проскау (Сілезія). З 1870 г. выкладчык Лейпцыгскага ўніверсітэта. З 1872 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы, дзе загадваў вопытным полем і сельскагаспадарчай лабараторыяй. Надаючы вялікае значэнне ўплыву фізічных уласцівасцяў глебы на ўрадлівасць, Вольні зрабіў шматлікія даследаванні тэмпературы глебы, яе вільготнасці, агрэгатнага стану, капілярных з'яў у глебе. Вывучыў змены фізічнага стану глебаў пад уплывам апрацоўкі, палявых раслін, даследаваў арганічныя рэчывы глебы, яе механічны склад і структуру, уздзеянне клімату на глебу і ўраджайнасць сельскагаспадарчых раслін. Вольні даказаў сувязь паміж дынамікай фізічных уласцівасцяў глебы і яе урадлівасцю. У гэтым заключаецца асаблівая каштоўнасць работ Вольні, бо ў той час у навукова-агранамічных колах панавалі тэарэтычныя палажэнні Юстуса Лібіха, згодна з якімі урадлівасць глебы ставілася выключна ў залежнасць ад хімічных працэсаў, якія адбываюцца ў той ці іншай глебе. Вольні — адзін са стваральнікаў агранамічны фізікі. У 1878—1890 гг. выдаваў часопіс «Forschungen auf dem Gebiete der Agrikulturphysik».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119297469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Swartz A. Ewald Wollny // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Ewald Wollny // Biodiversity Heritage Library Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolfgang Böhm: Ewald Wollny. Bahnbrecher für eine neue Sicht des Pflanzenbaus. Auretim Verlag Göttingen 1996. ISBN 3-930354-05-5 (Mit Foto, Ewald Wollny-Bibliographie und Verzeichnis aller Veröffentlichungen über Wollny).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.