Эгідыюс Вайткунас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эгідыюс Вайткунас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1988(1988-08-08)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Літва
Рост 180 см
Вага 65 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Шаўляй
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 7 (1)
2009 Літва Банга (Гаргждай) 14 (1)
2009 Літва Таўрас (Таўраге) 10 (1)
2010—2017 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 195 (7)
2014   Чэхія Багеміянс 1905 (Прага) 2 (0)
2018 Беларусь Мінск 25 (0)
2019—2022 Літва Каўна Жальгірыс 97 (4)
2023— Літва Шаўляй 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Літва Літва (да 21) 13 (0)
2012— Літва Літва 62 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2.5.2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 снежня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эгідыюс Вайткунас (літ.: Egidijus Vaitkūnas; нар. 8 жніўня 1988, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Шаўляй» і нацыянальнай зборнай Літвы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец вільнюскага «Жальгірыса», з 2006 года пачаў выступаць за асноўную каманду. У 2009 годзе ў сувязі з пераводам «Жальгірыса» ў Першую лігу выступаў за «Бангу» і «Таўрас», аднак у 2010 годзе вярнуўся ў сталічны клуб. У 2013 годзе ўпершыню выйграў з «Жальгірысам» чэмпіёнства. У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за пражскі «Багеміянс 1905», аднак згуляў толькі ў двух матчах і вярнуўся ў «Жальгірыс», з якім яшчэ тройчы стаў чэмпіёнам Літвы.

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Замацаваўся ў стартавым складзе мінскай каманды, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3].

Неўзабаве пасля зыходу з беларускага клуба вярнуўся ў Літву і папоўніў склад «Каўна Жальгірыса»[4]. Пакінуў клуб у снежні 2022 года і неўзабаве далучыўся да «Шаўляя».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Літвы. 29 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Літвы ў таварыскім матчы супраць Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі