Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч
Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | ксёндз |
Нараджэнне |
22 студзеня 1884 |
Смерць |
1935 |
Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (22 студзеня 1884, в. Абаб’е, Ковенская губерня — 1935, Менск, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Прызначаны вікарыем у кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску. З 1909 года пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы) Быхаўскага павета, цяпер Рагачоўскі раён. У 1922 годзе ў філіяльным касцёле ў вёсцы Плашава Менскага павета, цяпер Дзяржынскі раён. З 1923 адміністратар кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Менску. У 1929 годзе служыў у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Заслаўе Менскага раёна і зноў у Плашаве[1].
Высланы з пагранічнай зоны. З 1930 года пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён[1].
Арыштаваны 28 чэрвеня 1934 года. Асуджаны 3 лютага 1935 года асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Маракоў, Л. ВАЙЦЭХОВІЧ Эдвард Феліксавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў, Л. ВАЙЦЭХОВІЧ Эдвард Феліксавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
- Памятная книжка Минской губернии;
- Памятная книжка Могилевской губернии;
- Каталіцкае духавенства Мінскай дыяцэзіі;
- Осипова, Гонения на Католическую Церковь в СССР;
- Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR;
- Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР;
- Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей;
- Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Расстраляныя ў БССР
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Каталіцкія святары Беларусі