Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі
Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) сакавіка 1823 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) красавіка 1898 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гінеколаг, хірург, акушэр |
Навуковая сфера | гінекалогія, акушэрства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (1823—1898) — акадэмік, лейб-акушэр, сапраўдны тайны саветнік, гінеколаг, акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 6 (18 сакавіка) 1823 года ў Слуцку.
У 1842 годзе Красоўскі скончыў Слуцкую гімназію. У 1848 годзе, адвучыўшыся ў медыка-хірургічнай акадэміі, дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам М. І. Пірагова, атрымаў прафесію лекара. З 1849 года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У 1852 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».
Медыцынская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Красоўскі па справядлівасці лічыцца самым выдатным рускім акушэрам XIX стагоддзя. Ён падняў на вялікую вышыню аператыўнае акушэрства і аператыўную гінекалогію ў Расіі і ў гэтых адносінах стаў аўтарытэтам ва ўсім вучоным свеце.
Асаблівую славу ён набыў як адзін з самых ранніх і выдатных аварыятамістаў. У 1862 ён упершыню вырабіў аварыятамію са шчасным зыходам і распрацаваў арыгінальны спосаб гэтай аперацыі. Красоўскі правёў больш за 800 аперацый, што складала для таго часу велізарную лічбу[1].
Таксама Красоўскі займаўся пытаннямі даследавання маткі зондам, лячэннем пры скрыўленні маткі, засцярогай пахвіны пры родах выкарыстаннем надрэзаў і іншымі.
Красоўскі быў ініцыятарам заснавання першай у Расіі кафедры педыятрыі.
Сумесна з іншымі ўрачамі, ім было заснавана першае гінекалагічнае і акушэрскае таварыства ў Пецярбургу, якім ён старшыняваў некалькі гадоў.
З 1887 па 1892 Красоўскі быў адным з рэдактараў «Журнала акушерства и женских болезней».
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- «De l’ovariotomie» (з атласам, 1868; пазней выйшла і на рускай мове)
- «Курс практического акушерства» (СПб., 1865)
- «Оперативное акушерство» (1879; 4-е выданне)
- «Оперативное акушерство со включением учения о неправильностях женского таза» (СПб., 1889; 4-е выданне)
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровы член 34 рускіх і замежных навуковых таварыстваў.
- Узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Імя акадэміка Красоўскага носіць Клініка акушэрства і гінекалогіі Санкт-Пецярбургскай Ваенна-медыцынскай акадэміі.
Зноскі
- ↑ Крассовский, Антон Яковлевич (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Крассовский, Эдуард-Антон Яковлевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Красоўскі ў артыкуле «Гісторыя акушэрства»
- ВРАЧ, УЧЕНЫЙ, ПЕДАГОГ. ВЕХИ ИСТОРИИ РОССИЙСКОЙ МЕДИЦИНЫ (К 200-ЛЕТИЮ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ А.Я. КРАССОВСКОГО) . cyberleninka.ru. Праверана 28 кастрычніка 2023.
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1898 годзе
- Памерлі ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцыны
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Расійскай імперыі
- Гінеколагі
- Сапраўдныя тайныя саветнікі
- Акушэры Расійскай імперыі