Эдынбург-Сямі-Мораў
| Паселішча | |||||
| Эдынбург-Сямі-Мораў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Edinburgh of the Seven Seas | |||||
|
|||||
| 37°04′00″ пд. ш. 12°19′32″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1816 | ||||
| Першая згадка | 1867 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 238 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +290 | ||||
|
|
|||||
| tristandc.com (англ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Эдынбург-Сямі-Мораў (англ.: Edinburgh of the Seven Seas) — адзінае паселішча на востраве Трыстан-да-Кунья, адміністрацыйны цэнтр астравоў Трыстан-да-Кунья. Насельніцтва — 238 чал. (2022 г.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў назву ў гонар брытанскага прынца Альфрэда, меўшага тытул герцага Эдынбургскага, пасля яго наведвання астравоў Трыстан-да-Кунья ў 1867. Пацярпеў ад вывяржэння вулкана ў 1961 г., быў астаўлены насельнікамі, а потым зноў адроджаны ў 1963 г.
Адміністрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кіруецца адміністратарам і Радай астравоў Трыстан-да-Кунья.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Эдынбург-Сямі-Мораў — самае аддаленае сталае паселішча ў свеце, да вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км.
Мае сучасны порт — адзіны буйны транспартны вузел на астравах Трыстан-да-Кунья. Эканоміка: сельская гаспадарка, лоў і пераапрацоўка рыбы і лангустаў.
Усе тэлефонныя нумары маюць толькі 4 лічбы.
Працуюць 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).
-
Знешні выгляд
-
Могілкі