Перайсці да зместу

Эдэн Голан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдэн Голан
іўр.: עדן גולן
Эдэн Голан у 2024 годзе
Эдэн Голан у 2024 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 кастрычніка 2003(2003-10-05)[1] (20 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2015—ц.ч.
edengolan.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдэ́н Гола́н (іўр.: עדן גולן; нар. 5 кастрычніка 2003, Кфар-Сава, Ізраіль) — ізраільская спявачка, предстаўніца Ізраіля на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй Hurricane, заняла 5 месца і 2 месца паводле галасавання гледачоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Кфар-Сава 5 кастрычніка 2003 года. У дзяцінстве разам з бацькамі пераехала ў Маскву ў сувязі з працай бацькі, дзе правяла 13 гадоў. Яе бацька Эдзі — латвійскі яўрэй па паходжанні, маці Вольга — ўкраінская яўрэйка. У Эдэн ёсць малодшы брат Шон. Дзед Юрый Голан (былы Глаголеў) скончыў факультэт журналістыкі МДУ, працаваў у латвійскай газеце «Савецкая моладзь».[4]

Эдэн Голан у фінале расійскага шоу «Голос. Дети» ў 2018 годзе

Паводле слоў Голан, у яе засталіся дваякія пачуцці ад знаходжання ў Расіі. З аднаго боку, яна ўдзячная ёй за старт пеўчай кар’еры, але ў той жа час ёй было дыскамфортна па прычыне частых праяў антысемітызму[5].

У 2015 годзе прымала ўдзел у расійскім нацыянальным адборы на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2015». У фінале стала пятай, набраўшы 22 балы (на 12 менш, чем пераможца Міхаіл Смірноў).

У 2016 годзе выступіла на «Дзіцячай Новай хвалі» ў Крыме, у тым ліку выканаўшы ў дуэце з Нюшай яе хіт «Вою на Луну».

У 2018 годзе Голан стала фіналісткай пятага сезона шоу «Голос. Дети» (каманда Пелагеі)[6].

Супрацоўнічае з Інонам Яхелем[7].

Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2024[правіць | правіць зыходнік]

Пры падрыхтоўцы да «Еўрабачання 2024» Ізраільская карпарацыя тэлерадыёвяшчання вырашыла ў чарговы раз выбраць прадстаўніка Ізраіля на конкурс з дапамогай супрацоўніцтва з каналам Keshet 12 і праграмай The Next Star[8]. Эдэн Голан упэўнена перамагала на ўсіх этапах шоу, у апошні дзень выканаўшы песню Уітні Х’юстан «I Have Nothing»[9], і ў выніку была абрана прадстаўніцай сваёй краіны на фінале конкурсу ў Швецыі[10].

На думку аглядальніка ізраільскай версіі часопіса Time Out Авішая Селы, які прадказаў удзел Голан у Еўрабачанні, «ёй пад сілу праспяваць нават тэлефонную кнігу»[11]. Голан, выканаўшы песню «Hurricane», прайшла ў фінал конкурсу і паводле яго вынікаў заняла пятае месца[12].

Выступленне Голан на Еўрабачанні адзначылася шэрагам скандалаў. Незадоўга да фіналу Еўрабачання ва Украіне ўзнялася кампанія з заклікам байкатаваць выступленне спявачкі праз тое, што ў 2016 годзе яна ўдзельнічала ў дзіцячым песенным конкурсе ў Крыме ва ўзросце 12 гадоў. 12 мая 2024 года яна трапіла ў базу ўкраінскага сайта «Міратворца» з прычыны «свядомага парушэння мяжы з мэтай пранікнення на акупаваныя тэрыторыі» і ўчынення іншых злачынстваў супраць Украіны[13]. Украінскія члены журы не прысудзілі Голан ніводнага бала[12].

Акрамя таго, нярэдка гучалі заклікі забараніць удзел Ізраілю праз вайну ў сектары Газа, з-за чаго выступ спявачкі на генеральнай рэпетыцыі і ў фінале асвісталі прапалесцінскія гледачы[14]. Тым не менш, Голан выказалася пазней, што ганарыцца магчымасцю выступаць за сваю краіну, адчувае любоў і падтрымку суайчыннікаў, а таксама прысвячае свой выступ ізраільскім закладнікам[15].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ghost Town (2022)
  • Let Me Blow Ya Mind (2022)
  • Taxi (2023)
  • Dopamine (2023)
  • Hurricane (2024)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://web.archive.org/web/20240206111706/https://www.mako.co.il/tv-the-next-star/season10-the_team/Article-86f9a80c8c4dc81027.htm Праверана 11 лютага 2024.
  2. https://www.thejc.com/news/israel/eden-golan-israels-eurovision-entry-determined-to-perform-in-the-face-of-death-threats-i8lx5bsj Праверана 19 мая 2024.
  3. Вікіпедыя на іўрыце — 2003.
  4. Юрий Глаголев – «Дочь проведет концерт в поддержку Марка Дубовского» #kultura1kB (руск.). rus.lsm.lv. Праверана 10 мая 2024.
  5. מרגישה שאני צריכה להוכיח את הישראליות שלי, אבל אין מה להוכיח. אני הכי ישראלית שיש (іўрыт). mako.co.il. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  6. Эден Голан. Команда Пелагеи (руск.). Первый канал. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  7. עדן גולן בראיון: «אני רוצה לייצג את המדינה שלי בגאווה» (іўрыт). EuroMix. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  8. הכוכב הבא-פרק 20: עדן גולן נבחרה שוב לביצוע הטוב ביותר (іўрыт). EuroMix (31 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  9. גמר הכוכב הבא :נחשפו 4 השירים והחלה ההצבעה בדרך לאירוויזיון (іўрыт). ice.co.il. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 February 2024.
  10. Zeikner, Avi. עדן גולן תייצג את ישראל באירוויזיון 2024 (іўрыт). EuroMix (6 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 6 лютага 2024.
  11. הדרך לאירוויזיון: הכוכב הבא מתכוננת לשעמם את אירופה למוות (іўрыт). Time Out Israel. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 2 February 2024.
  12. а б Eurovision 2024 Results: Voting & Points(нявызн.). Eurovisionworld. Праверана 13 мая 2024.
  13. Представительница Израиля на "Евровидении-2024" Эден Голан оказалась в базе "Миротворца" (руск.). ТСН.ua (12 мая 2024). Праверана 13 мая 2024.
  14. Carreno, Laura. Israeli act Eden Golan booed again during Eurovision performance amid protests (англ.). The Mirror (11 мая 2024). Праверана 13 мая 2024.
  15. Instagram. www.instagram.com. Праверана 13 мая 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]