Вайна Ізраіля з ХАМАС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нападзенне ХАМАС на Ізраіль
Асноўны канфлікт: Ізраільска-палесцінскі канфлікт
апасродкавана: Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)
Карта падзей у раёне Газы.
Карта падзей у раёне Газы.
Дата з 7 кастрычніка 2023
Месца Сектар Газа, Ізраіль, Заходні бераг ракі Іардан, ізраільска-ліванскае і ізраільска-сірыйскае памежжа
Праціўнікі

пры падтрымцы:

пры падтрымцы:

Камандуючыя
Махамед Дэйф Біньямін Нетаньяху
Сілы бакоў
40 000 байцоў[8], з іх 1000[9]—2500[10] задзейнічаны пры ўварванні 169 500 дзеючых вайскоўцаў[11] і 360 000 рэзервістаў[12]
Страты
12 211 апалчэнцаў і цывільных асоб загінулі (вечар 18.11) 1217 сілавікоў і цывільных асоб загінулі (вечар 16.10)
5 амерыканскіх вайскоўцаў загінулі (12.11)[13]
Агульныя страты
У Ізраілі: 250 замежнікаў загінулі (вечар 30.10)
У Палесціне: 102 загінулых работнікаў ААН (вечар 18.11)
У Ліване: 82 загінулых (вечар 18.11)
У Сірыі: 26 загінулых (вечар 18.11)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міжнародная рэакцыя станам на 9 кастрычніка
     Ізраіль і Палесціна;
     Асудзілі ХАМАС або выказалі падтрымку Ізраілю;
     Заклікалі да дээскалацыі напружанасці;
     Асудзілі Ізраіль або выказалі падтрымку ХАМАС.

Вайна Ізраіля з ХАМАС, таксама Трэцяя інтыфада[14] — чарговая эскалацыя ізраільска-палесцінскага канфлікту. Падзеі пачаліся 7 кастрычніка 2023 года з аперацыі «Патоп Аль-Акса»[15][16][17] (араб. عملية طوفان الاقصى‎‎), калі групоўка ХАМАС разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. Па ізраільскай тэрыторыі былі нанесены маштабныя ракетныя ўдары, затым адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа. У адказ Ізраіль пачаў аперацыю «Жалезныя мячы» (іўр. מבצע חרבות ברזל). ЦАХАЛ паспяхова адбіў наступленне праціўніка, а пасля ўварваўся на палесцінскія тэрыторыі.

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля раздзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі[18]. 29 верасня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы[19].

Адначасова Ізраіль і Саудаўская Аравія пачалі перамовы пра нармалізацыю адносін[20].

У якасці прычыны да аперацыі Махамед Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход яўрэяў на Храмавую гару» падчас Свята кушчаў[21]. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэць Аль-Акса і тысячы палесцінскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем[22].

Аперацыі на ізраільскай тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне баевікоў[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы[19], калі палесціны запусцілі ў бок ізраільцян ад 2200[9] да 5400[23] ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Іерусаліма на ўсходзе[24]. Пад прыкрыццём абстрэлаў каля 1000[9] баевікоў на матацыклах, грузавіках, парапланах, пікапах і квадрацыклах[25][19][20] праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцян напад заспеў знянацку[26].

Баевікі ўварваліся ў чатыры сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер[20]. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі[27]. Разам з ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз»[28]. Сутыкненні ахапілі гарады Афакім[29], Зікім[30] і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адбіўшы напад ворага[31]. У палесцінскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сектара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацверджана ўладамі Ізраіля[32]. На музычным фестывалі, які праходзіў недалёка ад кібуца Рэім у 5 км ад мяжы з сектарам Газа, у выніку дзеянняў палесцінскіх баевікоў загінулі сотні людзей, іншыя былі скрадзены ці прапалі без вестак[33].

Ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасці і пачалі наносіць удары па аб’ектах у Газе[34]. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал»[27]. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху склікаў экстраны сход органаў бяспекі[35]. Пазней ён абвясціў насельніцтву пра «стан вайны»[20]. Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа. Адбываліся ваенныя дзеянні і на Заходнім беразе Іардана[36][37]. Міністр абароны Ізраіля паведаміў пра масавы прызыў рэзервістаў[28].

Контрнаступленне ЦАХАЛ[правіць | правіць зыходнік]

Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка[38]. Раніцай ліванская групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лівана абстраляла ракетамі і снарадамі раён ферм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Ліване[39][40]. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты[41], у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце[42]. Кабінет бяспекі Ізраіля афіцыйна абвясціў стан вайны[43]. Паведамлялася, што палесцінскія апалчэнцы ўвайшлі ў Маген[44]. 10 кастрычніка ізраільцяне адваявалі Кфар-Азу[45][46].

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 цэляў у сектары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перыметры. Аднак баі ў Сдэроце працягваліся[47].

У той жа дзень ізраільцяне адключылі Газе электрычнасць і блакавалі ўвоз прадуктаў харчавання і паліва. Міністр абароны краіны Ёаў Галант заявіў, што «мы змагаемся з чалавечымі жывёламі і дзейнічаем адпаведным чынам»[48]. Галант заявіў: «ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі не вернецца да таго, што было»[49]. Ён жа падкрэсліў, што ізраільскія вайскоўцы не будуць несці адказнасць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя[50].

15 кастрычніка Ізраіль аднавіў пастаўкі вады на поўдзень Сектара Газа[51].

21 кастрычніка Тэль-Авіў заявіў аб поўнай блакадзе Газы[52].

Бамбардзіроўкі і абстрэлы[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 9 кастрычніка з боку Сірыі быў абстраляны рэгіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сірыі[53]. Тым часам ізраільскія самалёты таксама нанеслі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Егіпет[54].

11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанеслі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўніверсітэта Газы[55]. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон[56]. Пад Наблусам яўрэйскія пасяленцы атакавалі палесцінскую вёску, забіўшы траіх чалавек[57]. Таксама адбыліся новыя сутыкненні на мяжы з Ліванам[58]. Увечары міністр-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністр Б. Нетаньяху звярнуліся да нацыі: «Яўрэйскі народ не ведаў такіх падзей з 1947 года, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі»[59].

12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазіцыі «Нухба» (элітнага падраздзялення ХАМАС) і камандныя цэнтры праціўніка[60]. Тым часам палесцінскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота[61]. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа[62], а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палесціцаў[63][64]. У той жа дзень, Халед Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін з іх цяжка, у другога — лёгкія раненні, а сам тэрарыст ліквідаваны[65].

13 кастрычніка ізраільскія самалёты нанеслі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч[66][67][68][69]. Некаторыя палітыкі сцвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі[70]. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амерыканская ваенная дапамога[71]. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сектары Газа[72][73].

14 кастрычніка ўпраўленне аэрапортаў Ізраіля апублікавала апавяшчэнне аб часовым закрыцці паветранай прасторы ў радыусе 6 км ад межаў Лівана і Сірыі[74]. У той жа дзень ЦАХАЛ нанёс удары па аб’ектах Хезбалы.

16 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен вярнуўся ў Ізраіль пасля візіту ў арабскія краіны[75].

17 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла, што ЦАХАЛ нанёс удар па бальніцы на тэрыторыі Сектара Газа, у якой загінула каля 1000 чалавек. Ізраільскі бок адмаўляе абвінавачанні і заяўляе, што ракета прыляцела з боку Сектара Газа[76]. У арабскіх краінах пачаліся акцыі пратэстаў у падтрымку Палесціны[77], а Іарданія скасавала візіт Джо Байдэна[78]. 18 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які прыляцеў у Ізраіль, заявіў, што бальніца была абстраляна другім бокам[79].

19 кастрычніка ізраільцяне абстралялі раён Хан-Юніс, дзе размяшчалася школа ААН[80]. 22-га чысла пад ізраільскія атакі трапіў заходнебярэжны горад Джэнін[81].

Аперацыі на палесцінскай тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

26 кастрычніка сілы ЦАХАЛ правялі рэйд з удзелам танкаў у Паўночнай Газе[82].

На наступны дзень пяхотныя, бранятанкавыя і інжынерныя падраздзяленні ізраільскай 36-й дывізіі распачалі другі рэйд на тэрыторыю Газы — на гэты раз у цэнтральныя раёны[83]. Адначасова на поўдні палесцінскіх тэрыторый правялі спецаперацыю байцы 13-й флатыліі ВМС[84].

У ноч на 28 кастрычніка ізраільскія войскі пашырылі аперацыю ў сектары Газа[85]. Авіяцыя ажыццявіла самую масіраваную бамбардзіроўку з моманту пачатку аперацыі. Палесцінскія крыніцы паведамілі пра перастрэлку баевікоў ХАМАС з тэхнікай праціўніка, якая рухалася ў бок горада Бейт-Ханун і лагера бежанцаў Аль-Бурэйдж[86]. Прэзідэнт Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў пра другую фазу вайны[87].

30 кастрычніка ізраільскія танкі і пяхота ўварваліся ў ваколіцы Газы[88]. На наступны дзень 84-я пяхотная дывізія захапіла ўмацаваны пункт праціўніка ў раёне Джэбалія[89]. 1 лістапада ізраільцяне прарвалі перадавую лінію абароны палесцінцаў у Паўночнай Газе[90]. 2 лістапада войскі ЦАХАЛ перарэзалі сектар з усхода на захад, дасягнуўшы мора[91]. У ноч на 4 лістапада пяхотныя падраздзяленні ізраільцян, узмоцненыя танкамі, атакавалі Паўднёвую Газу[92].

6 лістапада палесцінскія атрады контратакавалі ізраільцян пад Тэль-эль-Хавай[93]. Праз два дні ХАМАС страціў кантроль над Паўночнай Газай[94]. 13 лістапада прадстаўнікі ЦАХАЛ заявілі пра поўны захоп горада Газы[95]. 16 лістапада палесцінцы страцілі кантроль над гаванню Газы[96]. 18 лістапада паведамлялася пра баі ў раёнах Зейтун, Шэйх-Аджлін і Рымаль, дзе сілы ХАМАС сутыкнуліся з 36-й дывізіяй. На ўскраіне Джэбаліі 162-я брыгада ЦАХАЛ атакавала камандны пункт Паўночнай брыгады і пазіцыі чатырох батальёнаў палесцінцаў[97]. 22 лістапада камандны пункт быў цалкам знішчаны ізраільцянамі[98]. У той жа дзень бакі ўхвалілі здзелку па абмене ізраільскіх закладнікаў на палесцінскіх зняволеных[99]. 24 лістапада ў 7:00 на фронце ўступіла ў сілу перамір’е[100]. 27-га яно працягнута на дадатковыя два дні[101][102]. 30-га перамір’е працягнулі яшчэ на дзень[103][104][105].

1 снежня баі аднавілся. Катар і Егіпет на фоне новай хвалі гвалту пачалі спробы аднавіць перамір’е[106]. Пасля сутыкненні аднавіліся. 3 снежня адбыліся баі ў ваколіцах Хан-Юніса[107]. 5-га чысла ізраільскія сілы захапілі штаб контрразведкі ХАМАС[108] і пачалі баі ў цэнтральных раёнах Хан-Юніса[109].

10 снежня ізраільская армія атакавала горад эль-Біра на Заходнім беразе[110][111]. Праз два дні пачалі паступаць паведамленні аб нападзе ЦАХАЛ на Джэнін[112][113][114]. 19 снежня кіраўніцтва ізраільскай арміі заявіла пра поўны захоп Джэбаліі[115][116][117].

1 студзеня ізраільскія часці захапілі штаб ваеннай разведкі ХАМАС[118]. На наступны дзень ЦАХАЛ абвясціў аб змене стратэгіі і пачатку новага этапу аперацыі[119]. 15 студзеня міністр абароны Ізраіля Галант абвясціў аб заканчэнні этапу інтэнсіўных ваенных дзеянняў у паўночнай частцы сектара Газа. Паводле яго слоў, цяпер баявыя дзеянні пераходзяць у новую стадыю і стануць «больш кропкавымі»[120][121][122][123].

Абмеркаванне перамір’я[правіць | правіць зыходнік]

1 лютага 2024 года Катар, выступаючы пасяроднікам бакоў у мірным працэсе, заявіў, што Ізраіль і ХАМАС далі згоду на спыненне агню[124][125]. Паводле папярэдніх умоў, палесцінцы вызваляюць закладнікаў, а ізраільскія вайскоўцы абмяжоўваюць аперацыю ў Газе[126].

Крызіс бежанцаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ААН, 1 млн палесцінцаў пакінулі свае дамы[127]. З боку Ізраіля бежанцамі сталі 500 000 чалавек[128].

Раніца 14 кастрычніка паведамлялася пра ізраільскія паветраныя ўдары па калонам бежанцаў[129][130]. Пазней стала вядома, што ХАМАС блакаваў дарогі, па якіх жыхары Газы беглі з сектара[131][132]. У той жа час Егіпет адмовіўся выпускаць бежанцаў з сектара Газа праз КПП Рафіах; ХАМАС ухваліў гэтае рашэнне[133].

Людскія ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

На вечар 18 лістапада, паводле ўрада Палесціны, з іх боку загінулі 12 211 баевікоў і грамадзянскіх (12 000 у Газе[134] і 211 на Заходнім беразе[135]), 30 469 пацярпелі (30 000[134] і 2 469[135] адпаведна), 3 250 прапалі без вестак[134]. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1 500 баевікоў[136] (пазней ЦАХАЛ пераглядзеў гэтую адзнаку і назваў лічбу загінулых апалчэнцаў у 1 000 чалавек[137]). Ізраільцяне страцілі 1 217 чалавек забітымі[138], у тым ліку 363 сілавікоў[139] і 854 цывільных[140], а таксама 5 132 параненымі[141]. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі[142] і 100—200 прапалі без вестак[143]. 82 чалавекі загінулі на ліванскай тэрыторыі (66 байцоў Хезбалы[144] і 16 грамадзянскіх[145][146]). 26 чалавек загінулі (14 вайскоўцаў, 10 байцоў Хезбалы, 2 мірных жыхароў[147]) і 13 пацярпелі (7 вайскоўцаў[крыніца?] і 5 мірных грамадзян[148]) на тэрыторыі Сірыі[149]. Таксама ў канфлікце загінулі 250 замежных грамадзян[138]. Акрамя таго, у Газе падчас бамбёжак загінулі 102 супрацоўніка ААН[150].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна, Бразілія, большасць еўрапейскіх краін і ЗША асудзілі дзеянні ХАМАС, выказалі салідарнасць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам[151][152]. Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаў, такія як Аман, Емен і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палесцінцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскалацыі гвалту. Шэраг іншых краін заклікалі да спынення агню[152][153].

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В Германии призвали не покупать газ у Катара из-за поддержки ХАМАС. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 19 лістапада 2023.
  2. Ramani, Samuel. North Korea’s Covert Alliance With Iran Aligned Militias in the Middle East. 38North (23 кастрычніка 2023). Праверана 23 кастрычніка 2023.
  3. Copp, Tara; Baldor, Lolita C. (19 October 2023). "US Navy warship in Red Sea intercepts three missiles, several drones heading north out of Yemen". Associated Press. Архівавана з арыгінала 2023-10-24. Праверана 2023-10-24.
  4. Olson, Emily. Pentagon says it shot down Yemen missiles that may have been headed towards Israel. NPR (20 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 20 October 2023.
  5. US moves warships closer to Israel after Hamas attack. BBC News (8 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  6. Германия направит Израилю два дрона (руск.). www.mk.ru (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2023. Праверана 12 кастрычніка 2023.
  7. Корабли ВМС Британии выдвинулись в восточное Средиземноморье (руск.). www.mk.ru (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2023. Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Nakhoul, Samia (13 October 2023). "How Hamas secretly built a 'mini-army' to fight Israel". Reuters. Архівавана з арыгінала 13 October 2023. Праверана 13 October 2023.
  9. а б в Israel-Palestine escalation live news: Hamas starts Operation Al-Aqsa Flood (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  10. "ההערכה: 2,500 מחבלי חמאס חדרו בשבת לישראל" [The estimate: 2,500 Hamas terrorists infiltrated Israel on Saturday] [Hebrew]. News 1. 13 October 2023. Праверана 13 October 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  11. International Institute for Strategic Studies (25 February 2021). The Military Balance 2021. London: Routledge. p. 344. ISBN 978-1-032-01227-8. Архівавана з арыгінала 21 January 2022. Праверана 13 October 2023.
  12. "Israel's massive mobilization of 360,000 reservists upends lives". The Washington Post. Праверана 13 October 2023.
  13. US military says 5 service members killed in Friday Mediterranean plane crash (руск.). The Times of Israel (12 лістапада 2023). Праверана 12 лістапада 2023.
  14. Sengupta, Arjun. A Third Intifada? What we know about the latest Hamas-Israel escalation (англ.). The Indian Express (7 кастрычніка 2023). — «Some observers have referred to the latest escalation as the beginning of the "Third Intifada".»  Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  15. Whitehead. LIVE Palestinian gunmen infiltrate Israel after rocket barrage from Gaza. Hamas claims thousands of rockets fired. BBC (7 кастрычніка 2023). — «Mohammed Deif, the leader of the Islamist militant group, said…“We announce the start of Operation Al-Aqsa Flood, and we announce that the first strike, which targeted enemy positions, airports, and military fortifications, exceeded 5,000 missiles and shells.”»  Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  16. Federman. Hamas militant group launches unprecedented operation against Israel with rockets and infiltration (англ.). ABC News. AP News (6 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  17. Sarkar. Israel-Palestine War? Hamas Launches Operation Al-Aqsa Flood, Fires 5,000 Missiles into Israel; 1 Dead, 2 Injured. Network18 Group (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  18. Bayer, Lili; Ho, Vivian; Fulton, Adam; Ho, Lili Bayer (now); Vivian; Fulton (earlier), Adam (2023-10-07). "Israel declares state of war after Hamas fires thousands of rockets and 'militants cross border' – live". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 2023-10-07.
  19. а б в Palestinian fighters reported in Israel as rockets launched from Gaza. Al Jazeera (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  20. а б в г Gaza and Israel in 'War Mode' After Militants Launch Surprise Assaults. New York Times (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  21. [news/article/byezsprea "Mohammed Deif on Rocket Attack: Israel Violated al-Aqsa, Calls on Arab Israelis to Join"]. October 7, 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне |url= (даведка)
  22. Netanyahu tells Israel 'We are at war' after Hamas launches an unprecedented attack on the country (англ.). AP News (7 кастрычніка 2023). Праверана 7 кастрычніка 2023.
  23. Israel-Palestine War? Hamas Fires 5,400 Missiles, Enters Israeli Areas Using Paragliders; 11 Dead (англ.). News18 (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  24. Nir Alon (July 10, 2023). "Reports of Three Killed in the South". Be'er Sheva Net.
  25. Federman, Josef; Adwan, Issam (7 October 2023). "Hamas militant group has started a war that 'Israel will win,' defense minister says". Associated Press News. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  26. Amir Buhbut (October 7, 2023). "From Land, Sea, and Air: Hamas Caught the IDF Completely by Surprise".
  27. а б Israeli army declares 'state of readiness' for war. Anadolu Ajansi (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  28. а б Что происходит в Израиле. Главное (руск.). Коммерсантъ (7 кастрычніка 2023). Праверана 7 кастрычніка 2023.
  29. "In pictures: Scenes of war and chaos after Hamas launch surprise attack on Israel". France 24. 7 October 2023. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  30. Gritten, David (7 October 2023). "Strikes on Gaza after Palestinian militants enter Israel". BBC News. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  31. IDF regains control of Re'im military base from Hamas terrorists in southern Israel. Times of Israel (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  32. [blogs/israelunderattack "Sudden Attack on Israel on Holiday"]. October 7, 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне |url= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |1= (даведка)
  33. Israel declares war and approves 'significant' steps to retaliate for surprise attack by Hamas // Washington Post
  34. ХАМАС начал масштабную наземную операцию против Израиля
  35. Gritten, David. Strikes on Gaza after Palestinian militants enter Israel. BBC News (7 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.
  36. Fabian, Emanuel. Palestinians report 11 killed across West Bank in clashes with Israeli forces. The Times of Israel. Архівавана з першакрыніцы 9 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  37. Israeli forces kill 6 Palestinian youths in West Bank Архівавана 9 кастрычніка 2023 года.
    Palestinian killed near Nablus as West Bank death toll reaches seven Архівавана 8 кастрычніка 2023 года.
  38. Очевидцы сообщают о зачистке в Сдероте. smotrim.ru. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  39. Fabian, Emanuel (8 October 2023). "IDF artillery strikes targets in Lebanon as mortar shells fired toward Israel". Times of Israel. Архівавана з арыгінала 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  40. "Israel Army Fires Artillery at Lebanon as Hezbollah Claims Attack". Asharq Al-Awsat [англійская]. Архівавана з арыгінала 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  41. "Israeli forces fight to drive out Hamas militants and free hostages". BBC News. 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  42. "Israeli security forces take control of Sderot police station; 10 terrorists killed". Times of Israel. 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  43. "Israel: Security cabinet confirms war as death toll continues to rise". Telewizja Polska. 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  44. "Israel-Hamas war live: Israel declares 'state of war' as battles rage". Al Jazeera. 8 October 2023. Архівавана з арыгінала 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  45. Inside the Israeli border village where Hamas ‘atrocities’ have shocked IDF soldiers (англ.). The Independent (10 кастрычніка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
  46. Staff, Our Foreign (2023-10-10). "Babies killed in Hamas attacks on kibbutz as death toll passes 1,000". The Telegraph [брытанская англійская]. ISSN 0307-1235. Праверана 2023-10-10.
  47. "Israel-Hamas war live news: Gaza under 'non-stop bombardment'". Aljazeera. 9 October 2023. Праверана 9 October 2023.
  48. Fabian, Emanuel (9 October 2023). "Defense minister announces 'complete siege' of Gaza: No power, food or fuel". The Times of Israel. Архівавана з арыгінала 9 October 2023. Праверана 9 October 2023.
  49. Fabian, Emanuel. Gallant: Israel moving to full offense, Gaza will never go back to what it once was (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 10 кастрычніка 2023.
  50. В Израиле заявили об отмене «всех правил ведения войны»
  51. Spiro, Amy. Israel says it is restarting water supply to southern Gaza Strip (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  52. Израиль готов перейти к этапу наземной операции в секторе Газа. turbo.gazeta.ru. Праверана 21 кастрычніка 2023.
  53. What to know on fourth day of latest Israeli-Palestinian War (англ.). AP News (7 кастрычніка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
  54. Alarm as Israel again hits Rafah border crossing between Gaza and Egypt (англ.). Aljazeera (10 кастрычніка 2023). Праверана 11 кастрычніка 2023.
  55. Israel strikes Islamic University in Gaza (англ.). al-Arabiya (11 кастрычніка 2023). Праверана 11 кастрычніка 2023.
  56. "Rocket from Gaza hits hospital in Ashkelon in southern Israel". Праверана 11 October 2023.
  57. "Three Palestinians killed by Israeli forces, settlers in West Bank - agency". Reuters. 11 October 2023.
  58. Palestinians scramble for safety as Israel pounds sealed-off Gaza Strip to punish Hamas (англ.). Associated Press (11 кастрычніка 2023). Праверана 11 кастрычніка 2023.
  59. שידור חי: ראש הממשלה נתניהו, שר הביטחון גלנט ויו"ר המחנה הממלכתי ח״כ גנץ בהצהרה משותפת(нявызн.). Праверана 11 кастрычніка 2023.
  60. "Palestinians rush to buy food and struggle under strikes as Israel readies possible ground operation". Associated Press. 12 October 2023. Праверана 12 October 2023.
  61. "Four Israelis wounded in Sderot rocket barrage, seven homes hit". The Jerusalem Post. 12 October 2023.
  62. "Syria state TV says Israeli attack targets Aleppo, Damascus airports". Reuters.
  63. استشهاد أب ونجله برصاص المستوطنين جنوب نابلس (ар.). alquds.com.
  64. Staff, ToI. 2 Palestinians killed after settlers said to ambush funeral in West Bank. www.timesofisrael.com.
  65. Israel Police. Shooting Attack at a Police Station in Jerusalem - Terrorist Neutralized (англ.).
  66. CNN, By <a href="/profiles/kathleen-magramo">Kathleen Magramo</a> and Adam Renton. Live updates: Israel-Hamas war rages as Palestinian death toll in Gaza rises from attacks (англ.). CNN (13 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2023. Праверана 13 кастрычніка 2023.
  67. Армия обороны Израиля за ночь поразила 750 объектов ХАМАС (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2023. Праверана 13 кастрычніка 2023.
  68. Армения, Sputnik. Израиль за ночь нанес удары по 750 объектам в секторе Газа. Видео (руск.). Sputnik Армения (13 кастрычніка 2023). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  69. сегодня, СБ-Беларусь. Армия Израиля заявила, что за ночь нанесла удары по 750 военным объектам ХАМАС (руск.). www.sb.by (13 кастрычніка 2023). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  70. "Human Rights Watch says Israel used white phosphorus in Gaza, Lebanon". Reuters [англійская]. 2023-10-13. Архівавана з арыгінала 2023-10-13. Праверана 2023-10-13.
  71. Hamas strikes Ben Gurion Airport (руск.). Gazeta.Ru (13 кастрычніка 2023). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  72. Raice, Shayndi (13 October 2023). "Israelis Conduct Raids in Gaza Strip". The Wall Street Journal.
  73. Fabian, Emanuel (13 October 2023). "IDF: Infantry troops, tanks entered Gaza for 'localized raids' to clear area of terrorists, locate hostages". The Times of Israel.
  74. Israel closes border airspace in fear of Quds Day escalation (англ.)(недаступная спасылка). The Cradle. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2023. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  75. Antony Blinken Returns To Israel After Talks In 6 Arab Countries. NDTV.com. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  76. Hundreds killed in Israeli air raid on Gaza hospital (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  77. Faraj, Kathleen Magramo,Jomana Karadsheh,Mohammed Tawfeeq,Caroline. Gaza hospital explosion sparks anger and protests in Arab countries (англ.). CNN (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  78. Biden's trip to Jordan is called off (англ.). NBC News (17 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  79. Al-Mughrabi, Nidal. Biden, in Israel, says hospital blast appears to be caused by 'the other team' (англ.). Reuters (18 кастрычніка 2023). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  80. В Катаре обвинили ВС Израиля в ударе по району школы БАПОР на юге сектора Газа (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  81. ЦАХАЛ заявила об ударе по подземному комплексу мечети на Западном берегу. www.rbc.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2023. Праверана 22 кастрычніка 2023.
  82. Армия Израиля провела танковый рейд в сектор Газа (руск.). www.dw.com (26 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  83. Израильская армия совершила рейд на территорию Газы (руск.). www.interfax.ru (27 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
  84. ЦАХАЛ сообщила о ночном рейде в южной части сектора Газа (руск.). iz.ru (27 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
  85. ЦАХАЛ заявила о расширении действий войск в секторе Газа (руск.). www.rbc.ru (27 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
  86. Силы Израиля вошли в сектор Газа (руск.). www.rbc.ru (27 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.
  87. Нетаньяху: израильские войска вошли в сектор Газа для уничтожения ХАМАС (руск.). ura.news (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
  88. Israel Makes Major Advance Toward Gaza City (англ.). WSJ. Праверана 30 кастрычніка 2023.
  89. ЦАХАЛ сообщил о захвате укрепрайона и гибели 50 хамасовцев (руск.). www.interfax.ru/. Праверана 31 кастрычніка 2023.
  90. Военные Израиля прорвали линию обороны ХАМАС на севере Газы (руск.). www.interfax.ru. Праверана 1 лістапада 2023.
  91. IDF: Gaza City is encircled, ceasefire is not on the table (англ.). www.timesofisrael.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2023. Праверана 2 лістапада 2023.
  92. IDF force makes ‘targeted’ incursion into southern Gaza (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 4 лістапада 2023.
  93. Iran update, November 6, 2023. Institute for the Study of War. Праверана 6 November 2023.
  94. В Израиле заявили о потере ХАМАС контроля над севером сектора Газа (руск.). Праверана 9 лістапада 2023.
  95. Израиль заявил, что ХАМАС потерял контроль над Газой. В сети появилось фото с военными Израиля якобы в здании законодательного совета ХАМАС (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2023. Праверана 13 лістапада 2023.
  96. ЦАХАЛ взял под контроль гавань сектора Газа (руск.). ura.news. Праверана 16 лістапада 2023.
  97. Операция "Железные мечи", день 43: хроника противостояния (руск.). www.vesty.co.il. Праверана 18 лістапада 2023.
  98. Бункеры под виллами: обнаружен центр управления ракетами ХАМАСа (руск.). www.vesty.co.il. Праверана 22 лістапада 2023.
  99. Израиль договорился с ХАМАС об освобождении заложников и четырёхдневном прекращении огня. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2023. Праверана 22 лістапада 2023.
  100. "После «прекращения огня» обстреляны поселки около границы с Газой". www.strana.co.il [руская]. 2023-11-24. Праверана 2023-11-24.
  101. "Белый дом подтвердил: перемирие в Газе продлено на два дня". www.vesty.co.il [руская]. 2023-11-27. Архівавана з арыгінала 2023-11-28. Праверана 2023-11-27.
  102. "Катар и ХАМАС официально подтвердили, что режим прекращения огня продлевается". www.newsru.co.il [руская]. 2023-11-27. Архівавана з арыгінала 2023-11-28. Праверана 2023-11-27.
  103. Израиль и ХАМАС продлили перемирие в секторе Газа (руск.). Forbes.ru (30 лістапада 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  104. Израиль и ХАМАС продлили срок перемирия в Газе. TACC. Праверана 30 лістапада 2023.
  105. Израиль и ХАМАС продлили перемирие (руск.). Белновости: Последние новости России, Беларуси и мира. Новости сегодня (30 лістапада 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  106. Посредники пытаются добиться нового прекращения огня между Израилем и «Хамасом» (руск.). Коммерсантъ (1 снежня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  107. "Israeli bombing of Gaza intensifies, clashes reported near southern city". Reuters [англійская]. 2023-12-03. Праверана 2023-12-03.
  108. ЦАХАЛ захватил оперативный штаб контрразведки ХАМАСа (руск.). www.vesty.co.il (5 снежня 2023).
  109. ЦАХАЛ ведет бои в центре Хан-Юнеса (руск.). www.vesty.co.il (5 снежня 2023).
  110. Израиль начал штурм города на Западном берегу - Свободная Пресса - Война Израиль Палестина 2023. Новости Израиля и Палестины. Израиль Палестина новости. Израиль новости. Новости Палестины. Израиль Палестина война. Война в Израиле. (руск.). svpressa.ru (11 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.
  111. gzt_news. ЦАХАЛ штурмует расположенный на Западном берегу реки Иордан палестинский город Эль-Бира (руск.)(недаступная спасылка). gzt-news.livejournal.com. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2023. Праверана 11 снежня 2023.
  112. "Israel attacks Jenin in biggest West Bank incursion in 20 years". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-07-03. 0261-3077. Праверана 2023-12-12.
  113. Израиль начал штурм палестинского города | 12.12.2023 (руск.). ИА SM.News (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  114. Армия обороны Израиля штурмует Дженин на Западном берегу реки Иордан - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  115. "ЦАХАЛ завершил захват Джебалии, сотни террористов уничтожены". www.vesty.co.il. 2023-12-19.
  116. В ЦАХАЛ заявили о взятии под контроль района Джебалия на севере Газы (руск.). radio1.ru (19 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
  117. ЦАХАЛ: на севере сектора Газа взят под полный контроль один из главных оплотов ХАМАС (руск.). Абzaц (19 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
  118. Станислав Окуневич (2024-01-01). "Два штаба в одном месте: ЦАХАЛ захватил важный объект боевиков в Хан-Юнесе". 9 канал.
  119. Война Израиля с ХАМАС: вывод части резервистов из Газы и изменение стратегии ЦАХАЛ. bbc (2 января 2024).
  120. Министр обороны Израиля объявил о завершении интенсивных боев на севере Газы (руск.). Коммерсантъ (15 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  121. Израиль завершил интенсивную фазу военных действий на севере Газы (руск.). Профиль. Праверана 17 студзеня 2024.
  122. Израиль заявил о завершении интенсивных боев на севере сектора Газа (руск.). Ulysmedia.kz: Новости и аналитика в Казахстане | Улыс, Ұлыс, Ulys, Улус (16 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  123. Минобороны Израиля: Интенсивная фаза боевых действий на севере Газы завершена (руск.). Вечерняя Москва. Праверана 17 студзеня 2024.
  124. МИД Катара заявил о согласии Израиля на прекращение огня в секторе Газа (руск.). Forbes.ru (1 лютага 2024). Праверана 1 лютага 2024.
  125. МИД Катара: Израиль согласился на перемирие, реакция «Хамаса» тоже положительная (руск.). Коммерсантъ (1 лютага 2024). Праверана 1 лютага 2024.
  126. WSJ: После нового перемирия Израилю будет сложно возобновить бои (руск.). Абzaц (1 лютага 2024). Праверана 1 лютага 2024.
  127. "Gaza's desperate civilians flee or huddle in hopes of safety, as warnings of Israeli offensive mount". Associated Press. 15 October 2023. Праверана 15 October 2023. ...Juliette Touma, a spokesperson for the U.N. agency for Palestinian refugees. An estimated 1 million people have been displaced in Gaza in one week, she said.
  128. "Approximately 500,000 people displaced in Israel". i24 News. 18 October 2023. Праверана 18 October 2023.
  129. Новости. ХАМАС: "Израиль разбомбил три колонны беженцев из Газы на юг". Это распространили NBC и Sky (руск.). Детали (14 кастрычніка 2023). Праверана 14 кастрычніка 2023.
  130. ХАМАС объявил о "гибели 70 беженцев в результате удара ЦАХАЛа". Как это подавали СМИ (руск.). NEWSru.co.il (14 кастрычніка 2023). Праверана 14 кастрычніка 2023.
  131. ХАМАС пытается помешать эвакуации жителей Газы, чтобы использовать их в качестве "живого щита" (руск.). NEWSru.co.il (14 кастрычніка 2023). Праверана 14 кастрычніка 2023.
  132. George, Susannah (2023-10-14). "Hundreds of thousands flee south in Gaza after Israel orders evacuation". Washington Post [амерыканская англійская]. 0190-8286. Праверана 2023-10-14.
  133. ХАМАС и Египет препятствуют эвакуации жителей Сектора Газа (руск.) (14 кастрычніка 2023). Праверана 14 кастрычніка 2023.
  134. а б в "محرقة غزة .. 12 ألف شهيد منهم 5 آلاف طفل و3300 سيدة اقرأ المزيد عبر المركز الفلسطيني للإعلام" [Arabic]. The Palestinian Information Center. 17 November 2023. Праверана 17 November 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  135. а б "aistishhad 3 filastiniiyn wa'iisabat 8 junud sahayinat bi'iitlaq nar janub alquds aiqra almazid eabr almarkaz alfilastinii lil'iielam" استشهاد 3 فلسطينيين وإصابة 8 جنود صهاينة بإطلاق نار جنوب القدس اقرأ المزيد عبر المركز الفلسطيني للإعلام [3 Palestinians were killed and 8 Zionist soldiers were injured by gunfire south of Jerusalem. Read more via the Palestinian Information Center] [арабская]. The Palestinian Information Center. 16 November 2023. Праверана 16 November 2023.
  136. "Israel-Gaza latest: Bodies of 1,500 Hamas militants found in Israeli territory – IDF". Sky News. 10 October 2023. Архівавана з арыгінала 10 October 2023. Праверана 10 October 2023.
  137. "1200 נרצחים ונופלים הי"ד • "תכננו לא פיגוע ונסיגה אלא כיבוש"". Channel 10. 12 October 2023. Праверана 12 October 2023.
  138. а б "Over 1,400 Killed In Hamas Attacks On Israel: PM Office". Barron's. 15 October 2023. Архівавана з арыгінала 16 October 2023. Праверана 15 October 2023.
  139. Fabian, Emanuel. "Authorities name 299 soldiers, 54 police officers killed in 2023 terror clashes". The Times of Israel. Архівавана з арыгінала 8 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  140. "IDF: 361 out of 854 bodies of civilians brought to rabbinate are identified, along with 222 soldiers". The Times of Israel. 12 October 2023. Праверана 12 October 2023.
  141. "Health Ministry says 299 people currently hospitalized as result of Israel-Hamas war". The Times of Israel. 22 October 2023. Праверана 22 October 2023.
  142. "הערכות מעודכנות בישראל: יותר מ-1,200 נרצחו ונפלו, מספר החטופים בידי חמאס – למעלה מ-200" [Updated estimates in Israel: More than 1,200 killed, number of Hamas abductees more than 200] [Hebrew]. Ynet. 10 October 2023. Архівавана з арыгінала 10 October 2023. Праверана 10 October 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  143. Israel Believes Some of Those Missing After Hamas' Attack Will Not Be Found (англ.). Haaretz.
  144. חדשות (2023-11-16). "76 הרוגים מתחילת המלחמה: חיזבאללה הודיע על מותם של שני מחבלים נוספים". Ynet [іўрыт]. Праверана 2023-11-17.
  145. "A woman and 3 children are killed by an Israeli airstrike in south Lebanon, local officials say". ABC News. 2 November 2023. Архівавана з арыгінала 5 November 2023. Праверана 2 November 2023.
  146. Two killed and journalists targeted in separate Israeli attacks on south Lebanon
  147. "منذ الحرب الإسرائيلية على غزة.. 20 هجوما إسرائيليا على سورية أودت بحياة 26 من المدنيين والعسكريين" [Arabic]. SOHR. 16 November 2023. Праверана 16 November 2023.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  148. "Israeli airstrikes on Aleppo airport in Syria injures 5 people". SOHR. 15 October 2023. Праверана 26 October 2023.
  149. "'Probable' Israel strike kills six Syria fighters: monitor". Arab News. 12 October 2023. Праверана 12 October 2023.
  150. "Number of UN staff killed in the Gaza Strip rises to 79" Архівавана 8 лістапада 2023 года.. MSN. 6 November 2023. Retrieved 6 November 2023.
  151. "World reaction to surprise attack by Palestinian Hamas on Israel". Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 8 October 2023.
  152. а б Michaelson, Ruth (7 October 2023). "Condemnation and calls for restraint after Hamas attack on Israel". The Guardian. Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 7 October 2023. International leaders condemned an unprecedented incursion by Palestinian militants into southern Israel, while governments across the Middle East called for restraint after an attack that shook the Israeli security establishment.
  153. "Saudi Arabia, Qatar, Oman and Bahrain call for immediate de-escalation between Israel and Palestine". Архівавана з арыгінала 7 October 2023. Праверана 7 October 2023.