Эйяф’ядлаёкюдль
Jump to navigation
Jump to search
Эйяф'ядлаёкюдль ісл.: Eyjafjallajökull | |
---|---|
![]() Эяф'ядлаёкудль | |
Размяшчэнне | Ісландыя |
Вышыня вяршыні | 1666 м |
Вулкан Эйяф'ядлаёкюдль (ісл.: Eyjafjallajökull — ледавік астраўных гор) — вулкан у Ісландыі. Вышыня вулкана 1666 метры, дыяметр кратара — 3-4 км, пакрыты ледавікамі плошчай каля 100 км².
Знаходзіцца на поўдні Ісландыі ў 200 км на ўсход ад Рэйк'явіка каля аднайменнага ледавіка. Апошняе вывяржэнне пачалося 21 сакавіка 2010 г. і прывяло да закрыцця паветранай прасторы часткі Еўропы і адмены авіярэйсаў у красавіку 2010 г. Вулкан лічыўся нядзейсным, бо папярэдняе вывяржэнне было зарэгістравана ў 1821 годзе.
Пароды і іх узрост[правіць | правіць зыходнік]
Самыя старыя пароды Эйяф'ядлаёкюдля маюць узрост каля 800.000-700.000 год. У асноўным гэта так званыя трансіцыйныя базальты (пераходны тып паміж алкалібазальтам і талеіітабзальтам).