Экзерцыргаўз (Магілёў)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Экзерцыргаўз, Магілёў)
Славутасць | |
Экзерцыргаўз | |
---|---|
| |
53°54′02″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Васіль Пятровіч Стасаў |
Будаўніцтва | 1815—1823 гады |
Экзерцыргаўз (таксама манеж) — колішняе збудаванне на Саборнай плошчы ў Магілёве.
Быў узведзены каля Іосіфаўскага сабора па праекце архітэктара В. Стасава ў 1815-1823 гг. падчас кватаравання ў Магілёве 1-й арміі. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны металічныя арачныя фермы[1]. Уяўляў сабой крытае прамавугольнае двухпавярховае збудаванне даўжынёй 100 м[2], якое было прызначана для ваенных практыкаванняў у халоднае і даждлівае надвор'е. У 1870 годзе будынак згарэў і больш ужо не аднаўляўся[3].
Зноскі
- ↑ Вдоль Фонтанки-реки: гвардия в Петербурге. Архівавана 18 красавіка 2015.
- ↑ История храмов Могилевщины Архівавана 14 кастрычніка 2013.
- ↑ Могилёв – культурная столица СНГ 2013 года Архівавана 21 кастрычніка 2013.