Эксгаўстар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эксгаўстар: схема будовы на падоўжным разрэзе. A — эксгаўстар з трубкі з двума коркамі; B — эксгаўстар са слоіка з адным коркам. 1 — трубка для лоўлі насякомых; 2 — корак; 3 — корпус эксгаўстара; 4 — крамнінны фільтр; 5 — трубка для мацавання гнуткага шланга; 6 — гнуткі шланг для ўдыхання паветра.

Эксга́ўстар (англ.: exhauster ад exhaust «выпампоўваць»): вентылятар для ўтварэння разрэджання (вакууму) да 0,3 ата. Выкарыстоўваецца для адсмоктвання пылу, дымавых газаў, стружкі і іншых лёгкіх матэрыялаў.[1]

Таксама: Прылада, якая ўсмоктвае (збірае) дробныя часткі якога-небудзь рэчыва.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. С.421.