Перайсці да зместу

Экстракт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экстрактар Сокслета, які ўжываецца для атрымання экстрактаў

Экстра́кт, ці выцяжка — (лац.: Extractum) канцэнтраванае выманне з лекавай расліннай сыравіны ці сыравіны жывёльнага паходжання, якое ўяўляе сабой рухомыя, глейкія вадкасці ці сухія масы. У медыцыне тэрмін «экстракт» азначае лекавую форму, прыгатаваную з дапамогай экстрагавання. Экстрагентамі могуць быць вада, спірт, эфір, вуглекіслата (і іншыя рэчывы ў звышкрытычным стане), адпаведна экстракты падзяляюць на водныя, спіртавыя, эфірныя, CO2-экстракты і інш.

Адрозніваюць: вадкія экстракты (рухомыя вадкасці); густыя экстракты (глейкія масы з утрыманнем вільгаці не больш за 25 %); сухія экстракты (сыпкія масы з утрыманнем вільгаці не больш за 5 %).[1]

Працэс падрыхтоўкі экстракту завуць экстракцыяй ці экстрагаваннем.

Зноскі

  1. Приложение 1 к Отраслевому стандарту ОСТ 91500.05.001-00 «Стандарты качества лекарственных средств. Основные положения»