Эктор Гімар
| Эктор Гімар | |
|---|---|
| фр.: Hector Guimard | |
| Подпіс Гімара на доме №17 па вуліцы Ля Фантэн (Rue La Fontaine) у Парыжы | |
| Дата нараджэння | 6 (10) сакавіка 1867 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 мая 1942 (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах | Парыж |
| Архітэктурны стыль | мадэрн |
| Найважнейшыя пабудовы | «Замак Бэранжэ» |
| Горадабудаўнічыя праекты | дызайн уваходаў на першыя станцыі парыжскага метро |
| Уплыў | Eugène Train[d], Charles Genuys[d] і Gustave Raulin[d] |
| Узнагароды | |
Экто́р Гіма́р (фр.: Hector Guimard; 10 сакавіка 1867, Ліён — 20 мая 1942, Нью-Ёрк) — французскі архітэктар і дызайнер, выбітны прадстаўнік стылю мадэрн.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Навучаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў у перыяд з 1882 па 1885 гады, дзе даведаўся пра архітэктурныя тэорыі Эжэна Віяле-лё-Дзюка. Менавіта яго ідэі сталі асновай для своеасаблівай формай ар-нуво Гімара.
У 1884 годзе атрымаў тры бронзавыя і два срэбраныя медалі ў школе за свае творы. У наступным годзе атрымаў ўзнагароды ва ўсіх школьных спаборніцтвах (у тым ліку чатыры бронзавыя і пяць срэбраных медалёў ды Гран-пры па архітэктуры). За поспехі ў навучанні быў узнагароджаны паедзкай у Бельгію ды Англію. У Бруселі знаёміцца з творчасцю Віктора Арта, якая моцна паўплывала на яго.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
У 1898 годзе пабудаваў шматкавтэрны дом «Замак Бэранжэ», што месціцца ў XVI акрузе Парыжа на вуліцы Жан дэ ля Фантэн (Castel Béranger, Rue Jean de la Fontaine, Paris 16, Paris, France). Менавіта гэты будынак зрабіў Гімара знакамітым. З гэтага моманту у яго з'ўяляецца шмат замоў, якія ён выконвае ў стыле мадэрн з улікам ідэалаў гармаоніі і бесперапыннага руху. Гімар самастойна стварае эскізы мэблі для інтэр'ераў пабудаваных ім будынкаў. У 1909 годзе будуе гатэль Гімар як падарунак сваёй заможнай амерыканскай жонцы. Таксама дэкарыруе ўваходы на першыя станцыі парыжскага метро.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Дом Coilliot, Ліль, 1900
-
Гатэль Mezzara, №60 па вуліцы Ля Фантэн (rue La Fontaine), Парыж, 1910
-
Сінагога на вуліцы Павэ (rue Pavée), Парыж, 1913
-
Сталовы пакой у гатэлі Гімар
-
Крэсла са спінкай, 1900
Зноскі
- ↑ birth certificate Праверана 13 чэрвеня 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- LE CERCLE GUIMARD — Асацыяцыя абароны і прасоўвання прац Эктора Гімара
- lartnouveau.com — Творы Эктора Гімара ў Францыі
- [1] Архівавана 22 лютага 2014. — Стыль «Мадэрн». Эктор Гімар
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Ліёне
- Памерлі 20 мая
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Манхэтэне
- Пахаваныя на могілках «Брама Нябёсаў»
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары мадэрну
- Архітэктары Францыі
- Дызайнеры Францыі
- Мастакі Францыі