Эла Аляксандраўна Сяліцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эла Аляксандраўна Сяліцкая
Нараджэнне 30 красавіка 1965(1965-04-30) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст
Узнагароды
ордэн Пашаны

Эла Аляксандраўна Сяліцкая (у дзявоцтве Яўсюк; нар. 30 красавіка 1965) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Старшыня Беларускай федэрацыі плавання (з 2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плаваннем пачала займацца ў школе[1]. Cтала майстрам спорту СССР па плаванні, аднак ва ўзросце 15 гадоў вырашыла пакінуць прафесійны спорт[2].

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У 2009 годзе працавала начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[3].

У 2011 годзе прызначана намеснікам Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4].

3 мая 2017 года абрана старшыней Беларускай федэрацыі плавання[5].

Замужам, мае сына[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Пашаны (2020)[6].

Зноскі