Юрыдычны факультэт БДУ
Юрыдычны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
![]() | |
![]() | |
Англійская назва | Law faculty of BSU |
Заснаваны | 1925 |
Дэкан | Сяргей Аляксандравіч Балашэнка |
Месцазнаходжанне |
![]() |
law.bsu.by |
Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галіне правазнаўства, паліталогіі, эканамічнага права.
Дэкан факультэта — Сяргей Аляксандравіч Балашэнка — доктар юрыдычных навук, прафесар.
Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, заснаваны ў 1921 г., складаўся з трох факультэтаў: грамадскіх навук, рабочага і медыцынскага. Студэнты факультэта грамадскіх навук навучаліся на 4 аддзяленнях: прававым, эканамічным, этнолага-лінгвістычным, грамадска-педагагічным. Пасля рэарганізацыі ў 1922 годзе на ФГН засталося два аддзяленні: эканамічнае і прававое. На іх базе ў 1925 годдзе СНК БССР пастанаўляе адкрыць у БДУ факультэт права і гаспадаркі.
З 1930 года факультэт стаў называцца факультэтам савецкага права і будаўніцтва, а 7 ліпеня 1931 года — быў рэарганізаваны ў асобны Інстытут савецкага будаўніцтва і права, які падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР. Тэрмін навучання скараціўся да трох гадоў. У 1932 годзе рэарганізацыя працягваецца і ўтвараецца Беларускі дзяржаўны юрыдычны інстытут, які быў перададзены ў распараджэнне Наркамата юстыцыі БССР.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі тэрыторыі Беларусі Інстытут часова прыпыніў сваю дзейнасць. Прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты інстытута прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з фашызмам.
20 верасня 1944 года Савнаркам БССР прыняў пастанову «Аб узнаўленні дзейнасці Беларускага юрыдычнага інстытута». Узначаліў Інстытут Іосіф Сямёнавіч Андрэйчык. З 1945 года Інстытут зноў атрымаў магчымасць рыхтаваць навукова-педагагічныя кадры праз аспірантуру. Інстытутам ужо кіраваў Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў.
У 1954 г. Беларускі юрыдычны інстытут рэарганізоўваецца ў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загад Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР № 1048 ад 07.10.1954). У хуткім часе ён пераяджае ва універсітэцкі гарадок. Дэканам новаўтворанага юрыдычнага факультэта стаў Яўгеній Міхайлавіч Семярыхін (1914—1963). У 1955—1956 гг. навучальным годзе на факультэце навучаецца 305, а праз 10 гадоў (у 1966) — ужо 1275 студэнтаў.
З 1956 года факультэт узначаліў Васіль Аляксандравіч Дарогін. У 1964 годзе дэканам быў абраны Іларыён Мефольдавіч Ігнаценка, у 1965 годзе — Васіль Адамавіч Шкурко.
У 1973 годзе дэканам факультэта быў абраны Васіль Фёдаравіч Чыгір. На пра канцы 1970-х гадоў факультэт часова пераяджае ў будынак на вул. Маскоўскай, 17. З 1983 года дэканам факультэта працаваў Валерый Гур’евіч Ціхіня.
Новы этап развіцця ўніверсітэцкай юрыдычнай навукі быў звязаны з карэннай рэарганізацыяй усяго грамадска-палітычнага ладу і абвяшчэннем Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР 1990 года. У рэфарматарскі час з 1989 года факультэт узначальваў Валерый Мікалаевіч Гадуноў. У Рэспубліцы Беларусь пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства і фарміравання якасна новай прававой сістэмы, у якім прынялі актыўны ўдзел вучоныя юрыдычнага факультэта.
Дэканам юрыдычнага факультэта з 2002 года з’яўляецца Сяргей Аляксандравіч Балашэнка.
30 жніўня 2005 года факультэт зноў ветліва адчыніў свае дзверы ва ўніверсітэцкім гарадку ў новым будынку па адрасе: вул. Ленінградская, 8.
Юрыдычны факультэт БДУ няўхільна развіваецца: адкрываюцца новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі, уводзяцца актуальныя спецкурсы; выкладчыкі абараняюць кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, выдаюць манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, чытаюць лекцыі ў замежных універсітэтах; студэнты перамагаюць ва Рэспубліканскай алімпіядзе па правазнаўству і рэспубліканскіх конкурсах навуковых работ, прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях, займаюць прызавыя месцы на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы.
Колькасць выкладчыкаў[правіць | правіць зыходнік]
Вучэбны працэс на факультэце забяспечваюць амаль 30 дактароў навук, прафесараў, больш 150 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Прафесарска-выкладчыцкі састаў факультэта прадстаўлены высокакваліфікаванымі спецыялістамі, лепшымі правазнаўцамі. Сярод іх выдатныя тэарэтыкі, вопытныя практычныя работнікі, кіраўнікі вышэйшых дзяржаўных устаноў. За выдатныя поспехі ў навуковай і педагагічнай дзейнасці шэрагу работнікаў факультэта прысуджаны ганаровыя званні «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», прэміі БДУ імя У.І. Пічэты.
Факультэт сёння[правіць | правіць зыходнік]
На факультэце навучаецца больш за тры тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і іншых краін. На першай ступені навучанне вядзецца па трох спецыяльнасцях: правазнаўства, выпускнікам якога прысвойваецца кваліфікацыя "юрыст"; паліталогія – кваліфікацыя "палітолаг" і эканамічнае права – кваліфікацыя "юрыст з веданнем эканомікі". Падрыхтоўка магістраў ажыццяўляецца па праграмах: "Юрыспрудэнцыя", "Прававое забеспячэнне публічнай улады", "Прававое рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці", "Пракурорскія-следчая дзейнасць", "Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання канфліктаў і спрэчак", "Паліталогія"). На факультэце маецца аспірантура і дактарантура.
У працэсе вучобы студэнтам прапаноўваецца дзесяць спецыалізацый, якія прадугледжваюць паглыбленае вывучэнне асобных дысцыплін. У лік важнейшых вучэбных дысцыплін факультэта ўваходзяць: агульная тэорыя права, канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, грамадзянскае права, гаспадарчае права, крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, працоўнае права, фінансавае права, грамадзянскі працэс, крымінальны працэс, экалагічнае права, міжнароднае публічнае права, міжнароднае прыватнае права, крыміналістыка і інш.
Па стане на 30 верасня 2017 года:
- навучальны працэс забяспечваюць 11 кафедраў, 6 навучальных лабараторый і 2 навучальныя кабінеты;
- колькасць прафесарска-выкладчыцкага складу (як штатныя, так і сумяшчальнікі) - 253 чалавекі (доктара навук - 27, кандыдаты навук - 153, без ступені - 73);
- на юрыдычным факультэце навучаецца 2674 студэнта (1296 студэнтаў дзённай формы навучання, 1222 студэнта завочнай формы навучання (307 з іх атрымліваюць другую вышэйшую адукацыю) і 156 магістрантаў;
- на факультэце 82 аспіранта і 30 суіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук, 2 дактаранты і 19 суіскальнікаў вучонай ступені доктара навук.
Практычныя навыкі студэнты набываюць на семінарскіх занятках, вучэбных і вытворчых практыках, у Юрыдычнай клініцы. На юрыдычным факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў. Арганізаваны навуковыя гурткі, праводзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі, конкурсы навуковых прац, створана і працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя. Факультэт аснашчаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання.
Пры падрыхтоўцы да заняткаў, залікаў і экзаменаў студэнты маюць магчымасць атрымаць поўную інфармацыю па кожнай вучэбнай дысцыпліне на сайце факультэта, які па наведванню знаходзіцца на першых радках рэйтынгу ў раздзеле «Навука і адукацыя». Фонд факультэцкай бібліятэкі налічвае звыш 200 тысяч выданняў. Кожны год праводзіцца Дзень факультэта. На базе музея правазнаўства працуе гістарычна-патрыятычны цэнтр «Памяць».
Юрыдычны факультэт з’яўляецца асноўным звяном створанай у БДУ сістэмы бесперапыннай падрыхтоўкі юрыдычных кадраў, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыі ў Юрыдычным каледжы БДУ, вышэйшай юрыдычнай адукацыі – на юрыдычным факультэце БДУ і павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку юрыдычных кадраў – у Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
Юрыдычны факультэт БДУ забяспечвае падрыхтоўку прафесіяналаў-юрыстаў, здольных паспяхова вырашаць сучасныя задачы, якія стаяць перад дзяржавай і грамадствам, працуюць у сваёй краіне і за яе межамі. Выпускнікі факультэта ўносяць значны ўклад у развіццё ўсіх сфер грамадства, працуюць у прадстаўнічых і выканаўчых органах улады, судовай сістэме, праваахоўных органах, адвакатуры, на прадпрыемствах, займаюцца навуковай дзейнасцю. Сярод выпускнікоў факультэта – міністры, дэпутаты Нацыянальнага сходу, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый. Выпускнікі факультэта ўзначальваюць Канстытуцыйны і Вярхоўны суды, Міністэрства юстыцыі, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
Кафедры[правіць | правіць зыходнік]
На факультэце працуюць 11 кафедр:
- кафедра крыміналістыкі
- кафедра экалагічнага і аграрнага права
- кафедра канстытуцыйнага права
- кафедра крымінальнага працэса і пракурорскага нагляду
- кафедра грамадзянскага працэса і працоўнага права
- кафедра грамадзянскага права
- кафедра крымінальнага права
- кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
- кафедра паліталогіі
- кафедра фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці
- дзяржаўнага кіравання
Музей юрыдычнага факультэта[правіць | правіць зыходнік]
Факультэт таскама мае свой музей, адкрыты ў 1986 годзе. Яго экспазіцыя прысвечана гісторыі Юрыдычнага факультэта, якая раскрываецца ў храналагічнай паслядоўнасці.
Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Аляксандравіч Бажэлка
- Генадзь Мікалаевіч Варанцоў
- Рыгор Аляксеевіч Васілевіч
- Віктар Рыгоравіч Галаванаў
- Іосіф Іосіфавіч Жыновіч
- Віктар Сяргеевіч Камянкоў
- Аляксандр Уладзіміравіч Канюк
- Пётр Пятровіч Міклашэвіч
- Валянцін Алегавіч Сукала
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдкал. : С.А. Балашэнка, А.В. Шыдлоўскі [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2015. – 263 с.
- Юрыдычны факультэт. 90 гадоў / рэдкал. : С.А. Балашэнка, Т.А. Чарвякова [і інш.]. – Мінск: БДУ, 2015. – 87 с.
- Балашэнка С.А. Станаўленне і развіццё прававой школы Беларускага дзяржаўнага універсітэта // Веснік БДУ. Серыя 3: Гіст. Філас. Псіхал. Паліт. Сацыял. Экан. Права. – 2006. – № 3. – Стар. 118-127.
- Максимова Л.П. Alma mater юристов Беларуси: История и современность юридического факультета Белорусского государственного университета. – Мн.: Изд-во «Право и экономика», 2001. – 171 с.
- А. Мінаўка. Беларускі Дзяржаўны Універсітэт: Агульнае мовазнаўства. Мн., 1999.