Электрадэпо Шэнгавіт
Выгляд
|
«Шэнгавіт» (арм.: Շենգավիթ) — электрадэпо Ерэванскага метрапалітэна, здадзена ў эксплуатацыю 26 снежня 1985 года.
Пры дэпо знаходзіцца аднакалейная станцыя «Чарбах», праз якую ажыццяўляецца чоўнавы рух да станцыі «Шэнгавіт»[1].
Да адкрыцця дэпо «Шэнгавіт», у 1981—1985 гадах, Ерэванскі метрапалітэн абыходзіўся без паўнавартаснага дэпо, для тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў выкарыстоўваліся два тупікі ў станцыі «Сасунцы Давід». Пасля адкрыцця дэпо на гэтых шляхах размясцілася мыйня вагонаў.
У дэпо «Шэнгавіт» ёсць 16 канаваў для электрарухомага складу (крайні нэф, у якім могуць месціцца яшчэ 4 канавы, пустуе), а таксама мота-дэпо. Каля дэпо на асобнай тэрыторыі месцяцца з'яднаныя майстэрні па рамонце рухомага састава[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лініі, якія абслугоўваюцца
[правіць | правіць зыходнік]# | Лінія | Гады |
---|---|---|
1 | Завадская лінія | З 1981 года. |
2 | Чарбахская лінія (вілка) | З 1996 года. |