Ерэван (станцыя)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Станцыя Ерэван)
Станцыя | |
Ерэван | |
---|---|
Ерэван — Масіс | |
Паўднёва-Каўказская чыгунка | |
Дата адкрыцця | 1902 год[1] |
Колькасць платформ | 2 |
Тып платформаў | 1 бакавая і 1 астраўная |
Форма платформаў | простая |
Выхад да | Плошча Давіда Сасунскага, Станцыя метро «Сасунцы Давід», Праспект Тыграна Меца |
Адлегласць да Тбілісі-Пасажырскай | 374 км |
Тарыфная зона | 16 (ад Гюмры) |
Код станцыі | 567804 |
Код у АСКЧТ | 567804 |
Код у «Экспрэс-3» | 5800000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ерэван (арм.: Երևան) — чыгуначная станцыя ў сталіцы Арменіі Ерэване на плошчы Давіда Сасунскага. Побач размешчаныя станцыя Ерэванскага метрапалітэна Сасунцы Давід, а таксама лакаматыўнае і вагоннае дэпо.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1902 годзе праз Эрывань прайшла першая чыгуначная лінія, якая злучыла яе з Александропалем (Гюмры) і Тыфлісам, у 1908 годзе другая лінія злучыла горад з Джульфой і Персіяй[2]. Будынак вакзала пабудаваны ў 1956 годзе.
З 1993 па 2004 год вакзал станцыі Ерэван быў намаляваны на банкноце наміналам 10 армянскіх драм узору 1993 года.
31 ліпеня 2009 года на станцыі быў адкрыты музей чыгуначнага транспарту Арменіі[3].
-
Будынак вакзала Эрывані ў 1902 годзе
-
Вакзал станцыі Ерэван на банкноце наміналам 10 армянскіх драм (1993 г.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981.
- ↑ Ереван (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Состоялось открытие музея железной дороги Армении
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станция Ереван(недаступная спасылка) на «Сайте о железной дороге»(недаступная спасылка) Сергея Болашенко