Электрацягнік С
Выгляд
С | |
---|---|
Электрацягнік СМ3, перапрацованы з СВ | |
Асноўныя даныя | |
Гады пабудовы | 1929—1958 |
Краіна пабудовы | СССР |
Тэхнічныя даныя | |
Максімальная службовая скорасць | 85 км у гадзіну |
Колькасць вагонаў у саставе | 3 |
Даўжыня вагона | 19710 мм |
Шырыня | 3480 мм |
Вышыня | 4910 мм |
Род току і напружанне ў кантактнай сетцы | пастаянны, 1500 В/3000 В |
Электрацягнік С — рад серый электрацягнікоў розных мадыфікацый, якія будавалі і эксплуатавалі ў СССР з 1929 года. Назва серыі азначае, што электрацягнікі ствараліся для работы на Паўночных чыгунках (руск.: Северных железных дорогах).
Першыя серыі (для кантактнай сеткі 1500 В)
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1920-х гадоў у сувязі з узрослым аб'ёмам перавозак на ўчастках Масква — Мыцішчы, Масква — Пушкіна, Масква — Шчолкава ўзнікла пытанне пра іх электрыфікацыю і перавод на маторвагонную цягу. Прадугледжвалася электрыфікаваць чыгунку з выкарыстоўваннем сістэмы пастаяннага току напружваннем 1500 В. Выбар гэтай сістэмы току быў прадыктаваны наступнымі абставінамі:
- Для аднафазнага току неабходна было б устанаўліваць трансфарматары ў маторныя вагоны, што прывяло б да пацяжэння і падаражання вытворчасці. Акрамя таго, цягавыя электрарухавікі (ЦЭР) пастаяннага току больш прыстасаваны да рэжыму з частымі пускамі, што важна для прыгараднага руху.
- У параўнанні з напружаннем 600—800 В для кантактнай сеткі патрабавалася значна менш медзі.
- На той момант не разлічвалі на пабудову надзейнага электраабсталявання для сеткі напружваннем 3000 В.
У ліпені 1929 года былі скончаны работы па электрыфікацыі ўчастка Масква — Мыцішчы Паўночнай чыгункі.