Электронная папера

Электроннае чарніла (англ.: electronic ink, англ.: e-ink) — тэхналогія фарміравання фізічнай выявы, аснаваная на выкарыстанні мікракапсул з электрычна зараджанымі пігментнымі часціцамі.
Тэхналогія выкарыстоўваецца ў электронна-папяровых дысплеях, яе ўласнікам з'яўляецца кампанія «Е-Інк». Першы публічны паказ дысплею на аснове электроннага чарніла, выкананага на гнуткіх транзістарах, была зробленая супольна кампаніямі «Е-Інк» і «Люсент» у лістападзе 2000.
Прынцып дзеяння[правіць | правіць зыходнік]
У адным з варыянтаў выканання мікракапсулы, напоўненыя аптычна празрыстай вадкасцю, утрымліваюць часціцы дзвюх адменаў, белыя, зараджаныя станоўча, і чорныя, зараджаныя адмоўна. Мікракапсулы прымацоўваюцца («друкуюцца») да такой паверхні-носьбіта, дзе да іх можа быць прыкладзена электрычнае поле з вектарам напружанасці, перпендыкулярным восі зроку. Розныя знакі напружанасці спрычыняюць набліжэнне да назіральніка розных пігментаў унутры капсулы.
Электроннае чарніла стварае выяву ў адлюстраваным святле, не патрабуе дадатковага падсвятлення, і не страчвае чытэльнасці ў шырокім дыяпазоне вуглоў зроку і ўмоў асвятлення, у тым ліку, пад прамым сонечным святлом, не спажывае энергіі дзеля падтрымання ўжо сфарміраванай выявы. У прынцыпе, з дапамогай электроннага чарніла ў дысплей можа быць ператвораная якая-небудзь паверхня.