Электронна-папяровы дысплей

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з EPD)
Jump to navigation Jump to search

Электронна-папяровы дыспле́й (англ.: EPD, англ.: Electronic Paper Display), візуальны дысплей, які збудаваны на аснове тэхналогіі электроннага чарніла, і які ў выніку з'яўляе высокую, папера-падобную кантрастнасць выявы і звыш-нізкае спажыванне энергіі сілкавання.

Канструкцыйна ЭПД вылучаецца малой таўшчынёй і нізкай масай візуальнага элемента, які таксама можа выконвацца ў нестандартных памерах і формах, напрыклад, быць гнуткім.

Паводле звестак кампаніі «Е-Інк», актуальнага ўласніка тэхналогіі электроннага чарніла, карыстальнік ЭПД практычна не адчувае розніцы ва ўспрыйманні інфармацыі з ЭПД у параўнанні з успрыйманнем з папяровай крыніцы.

Першым камерцыйным прадуктам з электронна-папяровым дысплеем стаў электронны чытач «Соні Лібрые», выпушчаны ў продаж у красавіку 2004 у Японіі.

Літ.: Адкрытая інфармацыя кампаніі «Е-Інк». — http://www.eink.com.