Дысплей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Дысплей калькулятара

Дыспле́й (англ.: display «паказваць» ад лац.: displicare «рассейваць, раскідваць») — электронная прылада, прызначаная для візуальнага адлюстравання інфармацыі. Дысплеем у большасці выпадкаў можна назваць частку закончанай прылады, якая выкарыстоўваецца для адлюстравання лічбавай, лічба-літарнай або графічнай інфармацыі электронным спосабам.

Варта адрозніваць паняцці «дысплей», як частка прылады, і манітор, які можа мець дысплеі розных тыпаў — ЭЛТ, ВК, плазменны і гэтак далей. Напрыклад, мабільны тэлефон у сваім складзе мае дысплей для адлюстравання інфармацыі, але ён жа можа мець і выносны манітор, які падключаецца да тэлефона.

Дысплеі і індыкатары[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя дысплеі служаць індыкатарамі. Аднак варта адрозніваць паняцці «дысплей» і «індыкатар». Індыкатар — гэта прыбор (прылада, элемент), які адлюстроўвае нейкі працэс, стан назіранага аб’екта[1]. Паводле ДАСТу індыкатары могуць быць, напрыклад, растравымі, сегментнымі, стрэлачнымі, акустычнымі, тактыльнымі і гэтак далей[2]. Напрыклад, дысплей тэлевізара не служыць індыкатарам, а гукавы індыкатар не з’яўляецца дысплеем.

Раней на тэхнічным жаргоне дысплеямі называлі толькі растравыя прылады (якія адлюстроўваюць адвольную інфармацыю з набору пікселаў сваёй матрыцы), а індыкатарамі — толькі сегментныя прылады (напрыклад, сямісегментны індыкатар), але цяпер сучасныя шматфункцыянальныя індыкатары таксама называюць дысплеямі.

Сенсарныя дысплеі[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час атрымалі распаўсюд сенсарныя дысплеі, яны бываюць некалькіх відаў:

  • Рэзістыўныя.
  • Праекцыйна-ёмістныя.
  • Павярхоўна-ёмістныя.
  • Дысплеі на павярхоўна-акустычных хвалях.
  • Сенсарна-сканавальныя.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі