Элеўферы
Выгляд

Элеўферы (грэч. Ελευθερές) размяшчаюцца на мяжы Атыкі і Беотыі, у перадгор'ях Кіферона. Крэпасць у Элеўферах нароўні з Эгасфенамі з'яўляецца самым захаваным старажытнагрэчаскім фартыфікацыйным збудаваннем на тэрыторыі сучаснай Грэцыі. Крэпасць пабудавана ў IV стагоддзі да нашай эры.
Лічыцца, што менавіта з Элеўфераў перайшоў у Афіны культ Дыяніса Элеўферыйскага, у гонар якога святкаваліся Вялікія Дзіянісіі. Элеўферы былі радзімай вялікага скульптара Мірана, аўтара знакамітага «Дыскабола».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Myron of Eleutherae Архівавана 14 ліпеня 2011.