Крэпасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Brockhaus and Efron Encyclopedic Dictionary b32 897-0.jpg

Крэ́пасць (старабел. крѣпость; гл. тэрмін) — умацаваны пункт або горад, які мае сталы гарнізон, узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай аблогі. Адрозніваюцца сухапутныя і марскія.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасці, як іх разглядае ваенная справа, з’явіліся ў старажытнасці, хаця архітэктоніка і лічыць крэпасцямі толькі збудаванні новага часу[2]. Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У XVI—XVII стагоддзях, з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца бастыёнамі. Са з’яўленнем масавых армій канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі фартоў. З канца XIX стагоддзя ў будове крэпасцяў ужываюць бетон і бранявыя канструкцыі.

На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тысяч чалавек, у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля Першай сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца ўмацаванымі лініямі і ўмацаванымі раёнамі.

Тэрмін[правіць | правіць зыходнік]

Слова «крѣпость» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з’явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сярэдзіну XVI стагоддзя і ўжывалася яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя[3]. У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «город» і «острог» з XVIII стагоддзя[4].

Як сінонім тэрміну «крэпасць» для палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных умацаванняў у XVII—XVIII стагоддзях у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ўжываецца тэрмін «фартэцыя».

Зноскі

  1. М. А. Ткачоў. Крэпасць // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. С.161, ВЭС-83.
  2. Паводле звестак з: Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.
  3. Напрыклад, «крѣпость црьска» у Сымона Буднага, «вольно было королевскому величеству… городы и крѣпости дѣлати» (1637) у «Акты, относящиеся к истории Западной Росии», V, 36. Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т.16, С.114.
  4. Яковлев. История крепостей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.374
  • Mesqui, Jean (1997). Chateaux-forts et fortifications en France. Paris: Flammarion. ISBN 2-08-012271-1.
  • Monreal Y Tejada, Luis (1999). Medieval Castles of Spain (English ed.). Konemann. ISBN 3-8290-2221-2.
  • Morris, Marc (2004). Castle: A History of the Buildings that Shaped Medieval Britain. London: Channel Four Books. ISBN 0-7522-1536-1.
  • Pounds, N. J. G. (1994). The Medieval Castle in England and Wales: A Social and Political History. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45828-5.