Эль-Баб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эль-Баб
араб. الباب‎‎
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
471 м
Насельніцтва
  • 144 705 чал. (2007)
Часавы пояс
Эль-Баб на карце Сірыі
Эль-Баб (Сірыя)
Эль-Баб
Эль-Баб (Сірыя)
Эль-Баб

Эль-Баб (араб. الباب‎‎) — горад у Сірыі, у мухафазе Халеб. З’яўляецца цэнтрам аднайменнага раёна. Эль-Баб знаходзіцца на паўночным ўсходзе ад Халеба (Алепа), мае плошчу каля 30 км². У 2007 годзе насельніцтва горада дасягнула 144 705 чалавек, такім чынам Эль-Баб стаў восьмым па насельніцтве горадам у Сірыі. Большасць гарадскога насельніцтва суніты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна ў Сірыі[правіць | правіць зыходнік]

Да красавіка 2012 года горад не закранала грамадзянская вайна. 20 красавіка сірыйская армія адкрыла агонь па пратэстоўцах у горадзе, што заахвоціла хвалю незадаволенасці і рэзкае ўзмацненне мясцовай апазіцыі. З сярэдзіны мая па сярэдзіну чэрвеня ў горадзе сфарміравалася каля 15 апазіцыйных груповак. Урадавыя войскі распачалі некалькі нападаў на горад, каля двух месяцаў працягваліся бітвы, і 10 ліпеня 2012 года апазіцыя захапіла апошнюю апору ўрадавых войскаў на тэрыторыі горада.

Апазіцыя, заняўшы Эль-Баб, сур’ёзна ўмацавалася[1][2][3]. Сірыйская свабодная армія завалодала ўсёй тэрыторыяй на паўночны ўсход ад Алепа[4].

У лістападзе 2013 года сіламі Ісламскай дзяржавы апазіцыйныя ўлады былі выцесненыя, і горад перайшоў пад поўны кантроль тэрарыстаў[5].

23 лютага 2017 года Сірыйская свабодная армія (ССА) пры падтрымцы ВС Турцыі зачысціла Эль-Баб ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Holliday, Joseph (September 17, 2012), Campaign for North Syria, September 2012, Institute for the Study of War
  2. Al Jazeera speaks to Syria secret police, Al Jazeera, 29 July 2012.
  3. Rebels claim victory in Syria’s al-Bab. Al Jazeera English. 2012-07-31
  4. McCormick, Ty. Morning Brief: Syrian rebels make gains in Aleppo, Al-Bab Архівавана 3 снежня 2013. // Foreign Policy, 2012-07-31
  5. The Islamic State of Iraq and ash-Sham Expands Into Rural Northern Syria Архівавана 5 лютага 2017. Joshualandis.com, 18 July 2013