Сірыйская свабодная армія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сірыйская свабодная армія
араб. الجيش السوري الحر‎‎
эмблема
Афіцыйны лагатып
З'яўляецца часткай: НКСРАС
(з 11 лістапада 2012)
Дэвіз: Перамога або смерць!
(араб. ننتصر أو نموت‎‎)[1]
Лідары:

Абдэль Іляхі аль-Башыр (з 2014)
Салім Ідрыс
(2012—2014)

Рыяд аль-Асад
(2011—2012)
Актыўная ў: Сірыя
Дата фарміравання: 29 ліпеня 2011 года
Праціўнікі:

Сцяг Сірыі Урад Сірыі (Узброеныя сілы Сірыі, Нацыянальныя сілы абароны)
Хезбала
Flag of Jabhat al-Nusra.jpg Фронт аль-Нусра

Ісламская дзяржава Ірака і Леванта
Колькасць членаў: 30 000 — 50 000 (паводле ацэнкі на 2013 г.)
Удзел у канфліктах: Грамадзянская вайна ў Сірыі

Сірыйская свабодная армія (Свабодная армія Сірыі, Свабодная сірыйская армія, скарочана ССА, араб. الجيش السوري الحر‎‎ — , англ.: Free Syrian Army, англ.: FSA) — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груповак у Сірыі[2], якая вядзе ўзброеную барацьбу супраць урада Сірыі, ўзначаленага прэзідэнтам Башарам Асадам.

Пра стварэнне ССА было абвешчана 29 ліпеня 2011 года, калі група афіцэраў-дэзерціраў на чале з палкоўнікам Рыядам аль-Асадам апублікавала відэазварот, у якім заклікала салдатаў сірыйскай арміі пераходзіць на іх бок[3]. У наш час пасаду главы Вышэйшага ваеннага савета ССА займае былы брыгадны генерал сірыйскіх узброеных сіл Салім Ідрыс, аднак фактычна рэальнае камандаванне падраздзяленняў ажыццяўляюць палявыя камандзіры на месцах, такім чынам Ідрыс з'яўляецца хутчэй прадстаўніком ССА, чым ваенным лідарам[4][5].

ССА мае парасонавую структуру і складаецца з невялікіх лакальных падраздзяленняў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Назва «ССА» часта выкарыстоўваецца як абагульняючая для ўсёй узброенай апазіцыі ўраду Сірыі, але на справе з'яўляецца пэўным альянсам паўстанцкіх груповак[5]. Колькасць ацэньваецца ад 30 да 50 тысяч чалавек[2]; паводле ўласных даных групоўкі на чэрвень 2013 года яна налічвае каля 80 тысяч баявікоў[4].

Большасць членаў ССА з'яўляюцца арабамі-сунітамі, аднак у яе складзе прысутнічаюць падраздзяленні, сфарміраваныя з курдаў[6], сірыйскіх туркменаў[7], палестынцаў[8][9], лівійцаў[10] і друзаў[11]. У складзе ССА таксама прысутнічаюць баявікі з Лівана, Туніса, Саудаўскай Аравіі і іншых краін[12].

Нягледзячы на дамінаванне Братоў-мусульман, Сірыйская свабодная армія разглядаецца як «умераная» «свецкая» частка сірыйскай апазіцыі, таму, што яе палітычнае крыло — Нацыянальную кааліцыю — часта прадстаўляюць і ўзначальваюць камуністы, хрысціяне, камуністы-хрысціяне і г.д., у адрозненне ад такіх радыкальных груповак, як «Фронт аль-Нусра». Супярэчнасці паміж умеранай і радыкальнай ісламісцкай часткай апазіцыі нярэдка прыводзяць да ўзброеных сутыкненняў[13][14].

ССА атрымлівае палітычную і фінансавую падтрымку з боку заходніх краін (Францыі, ЗША і іншых) і краін Персідскага заліва, а таксама Турцыі[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]