Эліза Бергман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эліза Бергман
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 ліпеня 1842(1842-07-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1924(1924-11-15)[4] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, drawing teacher
Уплыў на Heribert Torsson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эліза Бергман (швед. Elise Bergman, поўнае імя Gustava Elisabet Bergman; 9 ліпеня 1842 — 15 лістапада 1924) — шведская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 9 ліпеня 1842 года ў мястэчку Södra Åkarp муніцыпалітэта Велінгэ. Эліза Бергман вучылася ў Школе рамёстваў Slöjdskolan (цяпер Konstfack) у Стакгольме (з 1869 па 1871 год) і ў Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў (з 1870 па 1877 год).

Па заканчэнні вучобы стала прафесійнай мастачкай, пісала пераважна пейзажы, адначасова працавала настаўніцай малявання. Работы Элізы Бергман прадстаўлены ў музеях Швецыі, у прыватнасці, у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме.

Памерла 15 лістапада 1924 года ў Крысціянстадзе.

Зноскі